Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ку ешце й малаком праганяйце (Шарын, Ельск. + Кіцін, Жлоб.). ПРАГАРАВАЦЬ зак. пражыць (у нястачы, горы). Прагаравала я ўвесь свой век, прамучылась (Багданавічы, Карм.). ПАГЛАДЗІЦЬ зак. паўшчуваць. Прагладзілі яго на сходны, дак чалавекам стаў (Быч, Карм.). ПРАГОН I м. 1. Прагон (праход для жывёлы). На прагоне куры, гусі ходзяць (Дубраўка, Добр.); 2. сцежка (пратаптаная жывёлай). Багата кароў ходзіць, нарабілі бальшых прагонаў (Бабовічы, Гом. + Неглюбка, Ветк.; Хізы, Ветк.; Холмеч, Рэч.). ПРАГОН II м. бэлька. Прагон навярху праложваецца ад сцяны да сцяны (Дарашэвічы, Петр); У яе ў хаце паклалі прагоны (Хвойнае, Хойн.); Без прагонаў хата не строіцца (Дубраўка, Добр.); Прагонамы дзелаюць перакрыццё над вокнамы й дзвярыма (Стаўбун, Ветк.+ + Баравікі, Светл.; Кароткавічы, Жлоб.; Холмеч, Рэч.). ПРАГЦІ незак. смажыць. Сала нада прагці (Казацкія Балсуны, Ветк.); Што ж тыя картоплі адны, я хоць сала вам прагла (Каменка, Маз.); Пражы мне c салам яечню (Хальч, Ветк.); Бліны ж я пякла, сала прагла (Стаўбун, Ветк. + Холмеч, Рэч.); Параўн. пражыць, прэгці, прэжць. ПРАДЗЕЛЬНЫЯ прым., тое, што пасахлі. Прадзельные каноплі поцерла ўжэ (Верасніца, Жытк.). ПРАДЗЕННІЦА ж. папрадуха. Унь у Ксенькі вечором як соберуцца прадзённіцы да вязанніцы, то сцены дрыжаць от песень i роготу (Юркевічы, Жытк.). Параўн. прадка ў 1 знач., пралка, пралля, пральшчыца. ПРАДЗІВА ж. пража. 3 етага лёну будзе тонкае прадзіва (Чарнейкі, Рэч.); Аднаго прадзіва мо пяць пудоў було (Дзвіжкі, Ельск.). ПРАДКА ж., уст. 1. тое, што прадзённіца. Ужо з месяц не прыходзіла прасці кудзелю тая прадка (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. пралка, пралля, пральшчыца; 2. прасніца. Я на прадцы ўчора багата напрала (Вуглы, Hap.). Параўн. праліца. ПРАДКУКАЛКА ж., заал. кукалка. Прадкукалка развіваецца пяць дней (Астрагляды, Браг.). ПРАДОЎЖНЫ прым. падоўжаны. Счас будзем лажыць прадоўжнае палена (Халочча, Чач.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 124  ▶