Жытк.); На гэтым пачынку пража яшчэ не высахла (Багуцічы, Ельск.); Етых трох почынкоў на ўсе кросна хваціць (Тонеж, Лельч.). Параўн. пачынка. ПАЧЫНІ'ЦЬ зак. выпатрашыць (рыбу). Потым рыбу ітачыніць трэба (Аравічы, Хойн.). Параўн. пластаць. ПАЧЬГНКА ж., тое, што пачынак II. У пачынцы гэтай ніткі чорныя булі (Піркі, Браг.). ПАЧЭ'КАЦЬ (почэкаць) зак. пачакаць. Почэкай тут мяне, я зараз прыду (Лобча, Петр.). ПАЧЭТШІЦЬ зак. прапасці. Усе яблыкі пачэплі тады (Бялёў, Жытк.). ПАШКРЭ'БНІК м., тое, што падскробак у 1 знач. «На, унучак, з'еш пашкрэбнік» (Майскае, Жлоб.). Параўн. наскробка, паскрэбак, паскрэбіш, перапёчачак, перапічка. ПАШТАВГК м. начальнік (пошты). Паштавік казаў, што заўтра ні будзе на рабоці: паедзе ў горад (Азяраны, Раг.). ПАШТАФ (паштарь, поштар) м. паштальён. Паштар пісьмы разносіць (Дубраўка, Добр.); Паштарь у нас Вера (Неглюбка, Ветк.); Поштар толькі раз прыносіць пошту, пасля обеду (Бялёў, Жытк.). ПАШУМЕ'ЦЬ зак., тое, што павётрыць. Куды ты ўжо нашумела? (Хальч, Гом.). ПА'ШЧЬІКІ толькі мн. сківіцы. Прутком сунула ў зуб, затронула нерв i соскочылі пашчыкі (Грушаўка, Нар.). ПАШЧЬЕНА ж. рошчына. Пашчына тая ж самая закваска. Яна ўсё врэмя ляжыць у дзежцы (Хізы, Ветк.). П А ўЫ БА К м., тое, што паляняка. Мы б'ёмся камянямі, а яны ўсё пашыбкамі, пашыбкамі куляюць (Аляксандраўка, Калінк.). Параўн. папіраха, папліска, паплюсак. ПАШЫБАЦЬ незак. быць падобным. Аркадзь на бацьку пашыбае (Заходы, Рэч.). ПАШЫВАЛіНЕ н. вышыўка. Яна прынесла на працу пашыванне (Неглюбка, Ветк.). ПАШЭ'НДЗІЦЬ (пошэндзіць) зак., тое, што паталаніць. А нашай Марыне хоць на гэты раз, але пошэндзіло добрэ здаць экзамены (Макарычы, Петр.). ПАЯ'ВА ж. з'яўленне. Тады щчэй паявы не было машын (Палессе, Чач.). ПАЯДЗІ'НКА ж. стрэльба (аднаствольная). Я заўсёды з паядзінкай у лес хажу (Аравічы, Хойн
Дадатковыя словы
бёмся, зеш, зяўленне, пачыніць, пачэкаць, пашумець, пашчьікі, пашэндзіць, паява
4 👁