ПАЯ'РЫВАЦЬ незак. даіць. Трэба пайсці ўжо паярываць карову (Піркі, Браг.). ПЕ'ЙСЬІ толькі мн., зневаж. 1. тое, што паклы. Бач, распусціла свае пёйсы (Паганцы, Светл.); 2. бакі. Хаця б пёйсы пабрыў, а то сором так (Махнавічы, Маз.). ПЕ'КАЛНЫ прым. да пёкальніца. Да я табе січас пакажу пёкалную дзежку (Маркавічы, Гом.). ПЕ'КАЛЬНЩА ж. дзежка (для цвета). Замесі ў пёкальніцы цеста (Капань, Рэч.); Астатак цеста сашкрабалі i кідалі ў пёкальніцы, каб рашчыніць хлеб у другі раз (Любань, Б.-Каш.). ПЕКАНУ'ЦЬ (пікануць) зак. ударыць, выцяць. Захарышын зяць хацеў яе пікануць лапаткай (Быч, Карм.). Параун. пілягнуць. ПЕКЛАВА'ЦЦА незак. гараваць, бедаваць. Раней мы не жылі, а пеклаваліся (Быч, Карм.). ПЕ'КУН м., заал. кулік. Пёкун жыве на балоці, нясе толькі дзве яйцы (Мілевічы, Жытк.). Параун. пёкур. ПЕ'КУР м., заал., тое, што пёкун. Пёкур вядзецца на балоце (Лядцы, Светл.); У балоці пёкуроў цьма-цьмушча (Ліпляны, Лельч.). ПЕКЯРЬГЦА (пекерыца) ж. пякотка. Пасля салодкага міне печэ пекерыца (Грушаўка, Нар.). Параун. пёчая. ПЕ'ЛЕНА ж., тое, што падол I. Прынясла поўную пёлену яблык (Вуглы, Нар.); Што ты ходзіш у спадніцы з парватай пёленой (Багуцічы, Ельск.). Параун. падолак, пеляна ў 1 знач. ПЕЛЬ м. 1. лагчына, канава. За школай пель е. Там зімой на каньках катаемся (Бялёў, Жытк.); 2. копанка. Тая пель ужо граззю зарасла, куды ж там купацца (Бялёў, Жытк.). ПЕ'ЛЬКА ж., тое, што паніўка. Дзеці прарубілі на возеры пёльку, а цяпер бойся, каб яны не ўляцелі туды (Тульгавічы, Хойн.). Параун. пёля. ПЕЛЮШОЖ м., кул. клёцка. Якое ж ты нэмочі з'ела того горачого пелюшка, от бачыш, опарыла рота (Грушаўка, Нар.). ПЕ'ЛЯ ж., тое, што пёлька. Адам катаўся на каньках i ўваліўся ў пёлю (Вуглы, Нар.). ПЕЛЯНА' (пелена) ж. 1. тое, што падол I. Падняла пелену i бежыць, нібы чэрці ее носяць (Махнавічы, Маз.). Параун. пёлена, падолак; 2. палатно (якім кума пакры12 Зак
Дадатковыя словы
зела, падбл, пейсьі, пекалны, пекальнща, пекануць, пеклавацца, пекун, пекур, пеленў, пелька, піканўць, пілягнўць
16 👁