Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
жуху). Пацяганку можна з етага куска здзелаць (P. Maрымонава, Гом.); 3. вопратка (на падкладцы з аўчыны). Мая етая пацяганка ўжэ сто гадоў жывець (Вышамір, Рэч.). ПАЦЯ'ПНІК м. маладняк (лес, кусты), Пацяпнік — гэта кусты i тоненькія дрэўцы (Засінцы, Ельск.); Пацяпнік у нас мелкі лес (Піркі, Браг.). ПАЧА'ВЕЦЬ зак. раздавіць. Не лажы банку, бо пачавіш грыбы (Грушаўка, Hap.). ПАЧАРЭ'ЖНЯ ж., толькі адз. чарга (гнаць кароў). Жануць у нас па пачарэжні кароў (Аравічы, Хойн.). Параўн. пута. ПА'ЧАСНЫ прым. пачаскавы. У цібе ёсць пачасныя ніткі? (Стаўбун, Ветк.). ПА'ЧКА ж. запалкі. Не забудзь пачак узяць (Слабада, Ветк.). ПАЧКА' ж,, анат. нырка. Гэты хлопчык пачкамі сільна балеў (Піркі, Браг.). ПАЧО'ПКА ж. восілка. Толькі стала ваду набіраць, а пачопка — рас да i адарвалася (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.); Возьме кашэль за пачопку, i на плечы (Піркі, Браг.);/почапка (на калысцы). Калыска вісючая, дак да яе привязывал! вяроўку i называлі пачопка (Дубраўка, Добр.). Параўн. почап, почапень. ПАЧО'СКІ толькі мн., тое, што пакулле. A пачоскі ідуць у хату замест моху (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн, патрапкі, патропкі, патрэп'е, патрэпкі. ПАЧТА'РКА (поштарка) ж. паштальён (жанчына), Наша пачтарка на пасёлку жыве (Дубраўка, Добр.); I чого ж ето поштарка два дні газет не подае? (Пухавічы, Жытк.). ПАЧЫКІЛЬГА'ЦЬ зак. пакульгаць. ён павярнуўся i пачыкільгаў сабе (Пагоннае, Хойн.). ПАЧЫКІ'РЫЦЬ зак. паесці. Гусі ўжо пачыкірылі ўсю бульбу (Шылавічы, Б.-Каш.). ПАЧЬГНА I ж. вясло. Дзе наша пачына? Хачу паехаць на лодцы пакатацца (Хізы, Ветк.). ПАЧЫ'НА II ж. вязка (лазы). Насек на лугу трыццаць пачынаў лазы (Ларышчава, Добр.). ПАЧЫ'НАК I М. пачатак. Пачынак кіна ў дзесяць часоў (Баравікі, Светл.). ПАЧЬГНАК II (почынок) м., тэкст. верацяно (з пражай). За вечор цэлы почынок напрала (Грычынавічьь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

патрбпкі, патрэпе, пачавець, пачарэжня, пачбпка, пачбскі, пачыкільгаць, пачыкірыць, пбчапень, пўта, іпочапка
4 👁
 ◀  / 124  ▶