ПАУСТРО'Й м., тое, што паўдзелавы (лес). Калі паўстрой сукаваты, ён ідзе на дровы (Бялёў, Жытк.). ПАУСЦЕ'ННЕ н., толькі адз. запечча. Паклала я чоботы ў паўсдённе (Бялёў, Жытк.). ПАУТАРА'ЧКА ж. 1. дошка (таўшчынёю ў 2 см). Якімі добрымі паўтарачкамі накрыў ты, браце, хлеў (Аравічы, Хойн.); 2. прылада (для вымярэння плошчы). Дзве паўтарачкі складаюць адзін сажэнь (Баравікі, Светл.); 3. бутэлька (1,5 л). Паўтарачку алею купіла ўчора (Піркі, Браг.). ПАУЦЯГЛА7 (паўцягло) н., толькі адз. мера плошчы (0,5 га). У нашай цёткі было паўцягла зямлі (Ларышчава, Добр.). ПАУЧАЦВЁРТКА ж. чвэрць (надзелу). Паўчадвёрткі былі неаднолькавымі для кожнай хаты (Баравікі, Светл.). ПАУШУ'РКД толькі адз. мера дроў. Пакралі нашы дровы, пакуль мы прыехалі забіраць, асталося толькі паўшуркі (Ларышчава, Добр.). Параўн. паўшуронак. ПАУШУРО'НАК (паўшаронак) м., тое, што паўшуркі. Мы яшчэ толькі паўшуронак дроў склалі; Хоць бы які паўшаронак дроў завесці (Баравікі, Светл.). ПАХ м., тое, што падпаха. Пад пахам несець пінжак, жарка таму што (Піркі, Браг.). Параўн. падпашша, паха, пахва. ПАХА' ж., тое, што падпаха. Плацце пад пахбю цеснае (Асінаўка, Чач.). ПАХА'ТНІЦА ж., тое, што пабягуха. Такая пахатніца ена була, без рубашкі хадзіла, а на другіх гразь ліла (Холмеч, Рэч.); Tae пахатніцы ніколі дома не застанеш (Будкі, Hap.). Параўн. падворуха, патаскуха, пахатняя, пахатуха. ПАХА'ТНЯЯ ж., тое, што пабягуха. А пахатняя ўжэ зноў адправілася (Тульгавічы, Хойн.). Параўн. падворуха, патаскуха, пахатніца, пахатуха. ПАХАТРАВАТДЬ зак. патынкаваць. Возьмудь пахатруюць i глінай залепяць (Быч, Кдрм.). ПАХА'ТУХА ж., тое, што пабягуха. Тая пахатуха покуль усё сяло ні аббяжыць, у печы не падпальвае (Прудок, Калінк.). Параўн. падворуха, патаскуха, пахатніца, пахатняя. ПА'ХВА ж., тое, што падпаха. Под пахвою села некая магула (Тураў, Жытк.). Параўн. падпаша, пах, паха
Дадатковыя словы
пабягўха, падвбру, падвбруха, патаскўха, паустрой, паусценне, паутарачка, паушуркд, паушуронак, паўшарбнак, паўшурбнак, паўшўр, паўшўркі, трўюць
3 👁