ПАУКВА'РТА ж. мера вадкасці (У4 літра). Купіў паўкварты гарэлкі (Багданавічы, Карм.). ПАУМІ'СКА ж., тое, што палумісак. У нас няма паўміскі (Галоўчыцы, Hap.). ПАУНАДЗЕ'ЛА н., толькі адз. палавіна надзела. У каго паўнадзёла было, дак шчытай, што гатовы старэц, бо есці не будзе чаго (Неглюбка, Ветк.). Параўн. паўрэзка. ПАУПАВЕ'СМА ж. пасма (лёну 5 жмень). Прыйшла ка мне, дак я пазычыла ёй паўпавёсму ільну (Баравікі, Светл.). ПАУПЛГЦА ж., тое, што парпліца. Такая добрая жалезная паўпліца, што камень вельмі лёгка круціцца (Kaроткавічы, Жлоб.). Параўн. паўпрыца. ПАУПРУТА ж. папруга. Сядзьце, бо зараз дам паўпругі (Дзвіжкі, Ельск.). ПАУПРЬГЦА ж., тое, што парпліца. Паўпрыца рэгуліруе камні: зажымае, каб мяльчэй малоць i адпускае, каб буйней (Меркулавічы, Чач.); От, каб ты, выскачыла паўпрыца (Неглюбка, Ветк.); Паўпрыцу рабілі жалезную (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. паўпліца. ПАУПУ'РАК м. мера сыпкіх цел (20 кг). У мяшку засталося паўпурак жыта (Бярозкі, Браг.). ПАУРО'З м. матуз, абора. Пашыла хвартух з доўгімі паўрозамі (Харомцы, Акц.); Прышый паўрозы к хвартуху (Бабровічы, Калінк.); Падай мне, унучак, паўроз, трэба лапця падвязаць (Каменка, Маз.). Параўн. паўроза, поўраз, пбуразка. ПАУРО'ЗА ж., тое, што паўроз. Найдзі якую-небудзь паўрозу мяшок завязаць (Асінаўка, Светл.). Параўн. пбураз, пбуразка. ПАУРО'ЗЫ толькі мн. махры. Не адрывай паўрозы з рушніка (Паганцы, Светл.). ПАУРЭ'ЗКА ж., тое, што паўнадзёла. Засталося пасеяць паўрэзкі. Паўрэзкі мы ўжо прааралі (Забалацце, Раг.). ПАУСА'К м. світка. Мне пашылі новы паўсак (Аравічы, Хойн.); Надзень свой паўсак (Махнавічы, Маз.). ПАУСІ'ШНАЯ прым. паўсішная сарочка, жаночая кашуля (з вышытымі рукавамі). Старыя бабы i цяпер носяць паўсішныя сарочкі, a ў нас, маладзейшых, ужо няма іх (Дубраўка, Добр
Дадатковыя словы
паукварта, пауміска, паунадзела, паупавесма, паупурак, пауроз, пауроза, паурозы, паурэзка, паусак, паусішная, паўпўрак, паўрбз, паўрбзу, паўрбзы, пбўраз, пбўразка, прўгі
1 👁