Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПАТРЭ'СВАЦЦА незак. падскокваць. А я бег да патрэсваўся i ўпаў з кабулкі (Бялёў, Жытк.). ПАТЫКА'ЦЦА незак. 1. дражнідца. Патыкаюдца, caбраўшыся, хіба вучацца? (Пясчанікі, Жытк.); 2. з'яўляцца. 3 етага часу штоб ты тут не патыкаўся (Тульгавічы, Хойн.). ПАТЫКА'ЦЬ I незак. 1. тое, што паманьваць. Не натыкай сабаку, бо ўкусіць (Асінаўка, Светл.); 2. папракадь. Што ты мне патыкаеш етым (Мормаль, Жлоб.). ПАТЫКА'ЦЬ II незак., тое, што паганяць III. Стань усім патыкаць, без галавы астанісься. Дзіцёнку патыкаць не нада (Хізы, Ветк.). ПАТЫ'ЛАК м. патыліца. Патылак саўсім разбілі (Бабовічы, Гом.). ПАТЫРЧАЖА ж. ражон. Нельга стадь на нагу: на патырчаку распароў (Салаўёў, Б.-Каш.). ПАТЭ'ПАЦЬ зак. пайсці. Мой малы ўжо патэпаў (Млынок, Ельск.). ПАУВАЛО'КА ж. мера зямлі (0,9 га). Скасіла паўвалоку травы (Гармавічы, Жлоб.); Паўвалокі зямлі засеялі жытам (Івакі, Добр.). ПАУГО'ДДЗЕ н. памінкі (праз паўгода). Максім, сёння ж паўгоддзе па Івану (Неглюбка, Ветк.). ПАЎДЗЕЛАВЬЕ прым. лес (другога гатунку). Паўдзелавы лес дае багата адходаў (Засінцы, Ельск.). Параўн. паўстрби. ПАУДЗЁН м. паўдня. Паўдзён — гэта калі дванаццаць часоў дня (Піркі, Браг.). ПАУДУШО'УКА ж. паласа (засеянага збожжа). Паўдушбуку пасея i стоміцца (Дубраўка, Добр.). ПАУЗАГСУН м., толькі адз. палавіна загона. Шчэ паўзагона, i будзя вспахана ўся плошча (Стаўбун, Ветк.). ПАУЗУ'Н м. 1. вазон. У мяне ёсць паўзун, прыдзі вазьмі (Забалацце, Раг.). Параўн. паўзункі; 2. дзіця (якое не ходзіць). A ўнучак мой доўга не хадзіў, думала, паўзун (Холмеч, Рэч.). ПАУЗУНКІ' толькі мн., тое, што паўзун у 1 знач. Паўзункі ёсдь простыя i бархатныя (Дубраўка, Добр.). ПАУЗУ'ЧНІК м., бат. гарлянка. Добрае лякарства паўзучнік (Дарашэвічы, Петр.). ПАУЖ м., тое, што падсака. У нас у канаве толькі паўком добра рыбы ўзяць можна (Бялёў, Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

душбўку, загбна, зяўляцца, патрэсвацца, патыкацца, патэпаць, паувалока, паугоддзе, паудушоука, паузучнік, паўзўн, паўзўчнік, паўкбм, паўстрбй
1 👁
 ◀  / 124  ▶