пам). За раніцу пяць пасадаў зьбілі (Дзвіжкі, Ельск.); На таку ляжала тры пасада саломы (Баравікі, Светл.); На пасад клалі сто снапоў у два рады, каласы з каласамі, а камялькі з камялькамі (Марозавічы, Б.-Каш.).
ПАСАД м. будынак (для абмалочанага збожжа). Пасадаў у вёскі было багата (Ларышчава, Добр.).
ПАСАДЗІЦЬ зак. 1. насадзіць. Чарвека пасажу, наплюю на его, а потом вуду закідаю (Холмеч, Рэч); 2. расставіць. Трэба перш снапы пасадзіць на жэрдкі (Бабовічы, Гом.).
ПАСАДКА ж. 1. пасадка. Здалёк відаць гэта пасадка (Баравікі, Светл.); 2. саджанцы. Сёлета Іван прывозіў пасадкі, дак пасадзілі на гары (Насовічы, Добр.).
ПАСАДНЫ прым. авёс (для кармлення каня ў дарозе). Астаўся пасадны авёс (Неглюбка, Ветк.).
ПАСАДОВІЦЬ зак. пасадзіць (курыцу на яйкі). Зараз есць маленькія кураняткі, пасадовіла курачку, яны і вывелісь (Грушаўка, Нар.).
ПАСАЖЫРКА ж. аўтобус. Пасажырка не прыйшла, зноў на дамбу трэба ісці галасаваць (Аравічы, Хойн.); Да Рэчыцы на пасажырцы паедзем, а далей поездам (Ямпаль, Рэч).
ПАСАЖЫРНЫ прым. пасажырскі. Тут усяго два пасажырных поезда ідуць (Піркі, Браг.).
ПАСАЛЁНКА ж., толькі адз., тое, што палавінкі ў 1 знач. Сёння будзем варыць пасалёнку (Барталамееўка, Ветк.). Параўн. паронкі ў 2 знач., парункі.
ПАСАХЛІ толькі мн. каноплі (пустыя). Уперад пасахлі растуць, а патом каноплі (Махнавічы, Маз.). Параўн. прадзельныя.
ПАСВЕТ м. лучнік. Даўней буў пасвет у хаці, той було цёмна, а ціпер у нас елекрычнасць, той відно (Махнавічы, Маз.).
ПАСВІСКА ж., тое, што пагон. З самага рання мой чоловек погнаў кароў на пасвіску (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. паста.
ПАСВЯЦОНІЦА ж., бат. вярба (белая). Пасвяцоніца расце на лугах каля рэчкі (Пярэдзелка, Лоеўск.).
ПАСЕІ толькі мн. вотруб'е. Высып пасеі ў ражку карові (Калінічы, Нар.). Параўн. пух II.
ПАСЕСТРА ж. сястра (дваюрадная). Мы з пасестрай пойдзем да маёй сяброўкі (Падрачыцкае, Лоеўск.). Параўн. пасёстра.
75 👁