Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПАРША' ж. хвароба (пладовых дрэў). Паршу i дуст не бярэ (Гарывада, Рэч.). ПАРШУК м. прышч. Некі паршук сеў у мене на мордзі (Бярэзнікі, Жытк.). ПАРШЫ'ВЫ прым., перан. карослівы, недабраякасны. Зародзілі картоплі ды паршывые (Верасніца, Жытк.). ПАРЫЖО'ВАНЫ прым. паралізаваны. Ён ужо даўно парыжованы ляжыць (Дарашэвічы, Петр.). ПАРЫ'ЛА ж., бат. вятроўнік. Парыла расце ў лесе, на балоце, цвіце белым цветам (Гармавічы, Жлоб.). ПАРЫНЯ' ж., тое, што параніна. За той хатай у нас парыня (В. Нямкі, Ветк.). Параўн. парніна, ПАРЫПА'ЦЬ незак. ныраць. Русалка да чераз мора ўцекла, на дно парыпала, у дзеўкі праўды пытала (Піркі, Браг.). Параўн. паркаць. ПАРЫ'СК м. 1. паркаль. Парыск красны цвяцісты куплялі для сарахванаў i дзецям на плацці (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн. пяркаль; 2. хустка (паркалёшя). Абапні парыск еты, а то на вуліцы холадна (Зладзін, Маз.). ПАРЬГСКАВЬІ прым. паркалёвы. Дай мне парыскавы платок (Стралкі, Раг.). Параўн. перкалёвы. ПАРЭ'НДЖА ж., рыб. сетка (рыбацкая). Ен тады парэнджу ўзяў у суседа ды й пайшоў на возера (Бялёў, Жытк.). ПАРЭ'НЦЫ толькі мн. парэнчы. Парэнцы ўжо старый (Неглюбка, Ветк.). ПАРЭ'ПАЦЦА зак. патрэскацца. У мяне ногі парэпаліся (Неглюбка, Ветк.). ПАРЭ'СЦІ зак. 1. вырасці. Чатырнаццацера дзетак було i ўсе парэслі (Піркі, Браг.); 2. прарасці. Бульба парэсла, нада перабраць (Ліцвінавічы, Карм.). ПАС I м. кавалак (сала). Сала разразаюць на пасы i соляць (Баравікі, Светл.). ПАС II м. шнур (у швейнай машыне). Спаў пас з машыны i разарваўся на кускі (Хізы, Ветк.). ПАС III м. плыт. Па рэчцы плыл i пасы (У. Дубня, Лельч.). Параўн. плут, пляцёнь I у 2 знач. ПАСАТА ж. пасаг. Ціпер ужо без пасагі хлопцы бяруць, сам! за дзеўкай бегаюць (Хізы, Ветк.). ПАСА'Д I м. абрад (вясельны). Як каравай дзеляць, тады ета пасад,— маладой расплятаюць касу, куксу дзелаюць (Ліпнякі, Лоеўск.). ПАСА'Д II м. рад снапоў (на таку для малацьбы цэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паршў, паршўк, парыпаць, парэнджа, парэпацца, парэсці
1 👁
 ◀  / 124  ▶