Старонка 40
◀ / 124 ▶
ПАНІКЛІВЫ прым. блізарукі. У Анюты дачка такая паніклівая (Асінаўка, Светл.). Параўн. паніклы. ПАНІКЛЫ прым., тое, што паніклівы. О, ён паніклы ўжо, газет зусім не можа чытаць (Кароткавічы, Жлоб.). ПАНІМАТНЫ прым. разумны, дасціпны. Ён паніматны хлапчук і ў навуцы, і ў рабоці (Прудок, Калінк.); Ёсць там паніматныя дзеці, но ўсё ж клас слабы (Валокі, Хойн.). ПАНІЎКА ж. палонка. Паласкала плацце ў паніўцы (Быч, Карм.). Параўн. пелька. ПАНІЦІЦЦА зак. пабуяць. Бульба ў цяні паніцілась (Забалацце, Раг.). ПАНІЧ м., бат., тое, што паненка II. Паніч уецца па тычках ці нацягнутых нітках (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.); Абвілі панічы хату, не відна нічога (Дубраўка, Добр.+ +Аравічы, Хойн.). ПАНКА ж., бат. корань (аеру). Панка вельмі добра пахня (Неглюбка, Ветк.). ПАНКАЦЬ незак. калыхаць. Панкаць будзеш, то і спаць будзе. Колькі не панкаю, а ён усё плача (Кабанаўка, Жлоб.). ПАННА ж. гатунак ігруш. Панна смашная груша (Прудок, Калінк.); Ох і ўродыла цэй год паннаў багата, аж галле гнецца. Як будзеш нэсты панны, усе ў хаду забяруць (Грушаўка, Нар.). ПАНПУШКА ж. клубок (нітак). Мне не хапае трох панпушак. У лаўку прывезлі вялікія панпушкі нітак (Асінаўка, Чач.). ПАНТЫКАЛЬ м. пантофель. Пантыклі адзень ды і хадзі па хаце, а то ногі памерзнуць (Грабаў, Жытк.). ПАНЧОШКА (пончошка) м., бат. грыб. Колісь селішчэ було, а сёгонні толькі пончошкі позросталі (Стара-Высокае, Ельск.). ПАПА м. бацька. Садзіцеся і вы, папа, з намі абедаць (Кавака, Браг.), Папа, калі мы будзем касіць траву? (Краўцоўка, Гом.). ПАПА м., дзіцяч. хлеб. Сярожка, на з'еш папу (Вуглы, Нар.). Параўн. папачка. ПАПАВЯРНАЦЬ зак. перавярнуць. Я папавярнаю стаканы і пайшла (Піркі, Браг). ПАПАДГАРАЦЬ зак. падгарэць. Пападгараў хлеб мой сёння (Рудзянец, Рэч.). ПАПАЛАВІННІК аг. п'яніца. Ужо даўно вывеліся ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 124 ▶