ПАМЕ'ЦЦА зак., тое, што падрадзіцца у 1 знач. Была й памёлася, а дале назад (Гарадзец, Раг.). ПАМГНКІ толькі мн. пачастунак (пасля пахавання). Праз тры дні траціны правім, праз шэсць тыдняў — шасціны, праз паўгода, год — памінкі (Гарывада, Рэч.); Няхай ня сярдуе наш дзед на тым свеце, мы яму добрыя правім памінкі (Холмеч, Рэч.); Пасля пахавання правім абед, які называецца памінкамі. Тут паляніцы дзелалі, канун (Касцюкоўка, Гом. + Баравікі, Светл.; Беразнякі, Петр.; M. Аўцюкі, Калінк.). ПАМО'ЙКІ толькі мн. памыі. Вылі памойкі на вуліду (Кароткавічы, Жлоб.). ПАМСУР м., мед. эпідэмія. Гэта ж такі памор на людзей (Піркі, Браг.). ПАМО'СТ м. 1. тое, што падстаўка у 1 знач. Дуплянкі ставяцца на хворает, які i называецца памост (Пярэдзелка, Лоеўск.); 2. тое, што падлога ў 1 знач. Трэба сённі помост помуць, а то заўтра свято, a ў нас што робіцца тут (Замошша, Лельч.). Памыла памост, змарылася, работы ля яго дужа багата (Крупка, Маз. + Аравічы, Хойн.; Бялёў, Жытк.; Навасёлкі, Петр.). ПАМО'УКА ж. прымаўка. Да я гэтых памовак i ня ведаю (Бялёў, Жытк.). ПАМЬГИНЩА ж. пасудзіна (для памыяу). Вынясь памыйніцу i выллі ў яму (Башыца, Б-Каш.); Вылі памыі ў памыйніцу (В. Нямкі, Ветк.); Вылі ў памыйніцу, карові будзя (Жгунь, Добр.-І-Апанасаўка, Гом.; Буйнавічы, Маз.; Заспа, Рэч.). ПАМЯ'КШЫЦЬ зак. змякчыць. Трэба памякшыць яблык, дак смашнейшы (Холмеч, Рэч.). ПАМЯНУ7ЦЬ зак. напомніць. Памяні, якія казкі, дак раскажу тады (Баравікі, Светл.). ПА'МЯТНЫ прым. злапамятны. Hy i памятны Васіль (Неглюбка, Ветк.). ПАМЯЦЕ'ЛЬНІК м. дзяржанне (мятлы). Вазьмі памяцёльнік, набі мятлу (Бабовічы, Гом.). ПАМЯША'НПЕ н. вар'яцтва. Памяшанне бывае ціхае i буйнае (Марозавічы, Б-Каш.); Яго ўжо i вазілі ў больніцу, таму што з ім было памяшанне (Буйнавічы, Лельч.). ПАНАЖЫ' толькі мн. прылада (ткацкая). Панажы знаходзяцца ў нізе кроснаў (Піркі, Браг.; Каравацічы, Рэч.); Нялоўка ткаць, панажы высока падняты (Халочча, Чач.); Трэба зрабіць новыя панажы, а то як увап'юцца
Дадатковыя словы
варяцтва, памбвак, памбст, памецца, памоука, памьгйнща, памяцельнік, памяшанпе, увапюцца
1 👁