ПАДЫХО'ДЖЫ прым. элегантны. A табе гэтая кохтачка падыходжая (Стаўбун, Ветк.). ПАДЯДА'ЦЬ незак. наядацца. ён пад'ядае ого як, дак зато ж бач які (Холмеч, Рэч. + Бабовічы, Гом.; Heглюбка, Ветк.). ПАДЯЛДЫ'КАВАЦЬ незак., тое, што падбукрбиваць. Ты мяне не пад'ялдыкавай, я не гарачы (Быч, Карм.). ПАЖАФКА ж., бат. грыб. Пажаркі растуць велікія, но яны неўкусные (Ручаёўка, Лоеўск. + Бабовічы, Гом.). Параўн. пажарніца ў 2 знач. ПАЖАФНІЦА ж., бат. 1. пажарніца. За Пецявым ляском пажарніцы багата, нада туды кароў пагнаць (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.); 2. тое, што пажарка. Смажаныя пажарніцы ўкусныя (Холмеч, Рэч.). ПАЖАРЬРШЧА н. пажарышча. На пажарышчы пастроілі новы дом (Бабовічы, Гом.). ПАЖЛУЖЦІЦЬ зак., перан. выпіць. Не ўсю яшчэ пажлукціў гарэлку (Крыўск, Б.-Каш.). ПАЖМАЖАЦЬ (пожмакаць) зак. пажаваць. Я яму пакідала зелле, a яно ўжо ўсё пажмакало (Грушаўка, Hap.). ПАЖЬГЛЫ прым. пажылы. Дзядзька Іван пажылы ўжо (Чацвярня, Жлоб.). ПАЖЫУЛЕФНЕ (пожыўлённе) н. ежа, пажыва. Дасць бог лето, то ўсё ё: то яблык, то ягада —для чалавека пажыўлённе (Бялёў, Жытк.). ПАЗА'ДНЫ прым. недабраякасны (npa зерне). Плахое зерне пазаднае (Неглюбка, Ветк. + Хізы, Ветк.). ПА'ЗАЛАК м. шчолак. Бяруць попел, параць кіпетком i палучаецца пазалак. Засыпала ніткі пазалкам у чыгуне i ў печ паставіла (Каравацічы, Рэч.) Параўн. пазалкі, пазолак, пазолкі, пазолы, перазолкі. ПАЗАЛЕ'ТАПІНІ прым. трохгадовы. Пазалёташняе лета іх хата чыста згарэла (Піркі, Браг.). ПА'ЗАЛКІ толькі мн., тое, што пазалак. Вылі пазалкі на гарод (Заспа, Рэч.); Як памокне пража ў пазалках, становіцца бялейшай (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. пазолак, пазолкі, пазолы, перазолкі. ПАЗАНКУВАЦЬ зак. высахнуць. Уся вада на агародзе пазаніўвала (Піркі, Браг.). ПАЗАПІНА'ЦЬ зак. запяць. Дык хоць газетамі пазапінайце вокны (Піркі, Браг.). ПАЗА'УТРА прыс. паслязаўтра. Еслі петух схаваў
Дадатковыя словы
зблак, падбукрбйваць, падыходжы, падядае, падядаць, падялдыкавай, падялдыкаваць, пажлўкціў, пазадны, пазалетапіні, пазапінаць, пазаутра, пазблкі, пазблы, перазблкі
8 👁