ПАДХВА'ТНЫ II прым. запальчывы. У міне сын падхватны, у каго ён удаўся? (Башыца, Б.-Каш.). ПАДХЛЯ'БІСТЫ прым. перахлябісты. Такі ж ужэ падхлябісты, зусім жывата няма (Грушаўка, Добр.). ПАДЦІКАВА'ЦЬ зак. падпільнаваць. Нада падцікаваць Мар'ю, адкуль яна сена носіць (Асінаўка, Светл.); Падцікуй, калі адчыняць краму, хлеба няма ў нас (Заспа, Рэч. + Гарадзец, Раг.; Прудок, Калінк.; Пясчанікі, Жытк.). ПАДЦІФКА ж. кавалак палатна. Абізацільна карову нада падмыць i падціркай выцерць дойкі (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). ПАДЦЯТ м., тое, што падвод. А тут ужэ падцяг ідзе (Бялёў, Жытк.). Параўн. падцягванне, падыманне. ПАДЦЯТВАННЕ н тое, што падвод. У нас калісь усе песні пелі з падцягваннем (Баравікі, Светл.). Параўн. падцяг, падыманне. ПАДША'ПКА ж. ніжняя частка шапкі грыба. Ой, якая чорлівая бувая подшапка ў грыба (Баравое, Лельч.); Зусім гнілыя падшапкі (Марозавічы, Б.-Каш.). ПАДШТА'НІКІ толькі мн., тое, што падоднікі. I нагавіцы, i падштанікі — усе з чыстага палатна, з белага (Багудічы, Ельск.); A дзед усё малодзідца, ні хоча падштанікі зімой надзіваць (Барталамееўка, Чач.+ Кавака, Браг.). ПАДШЧАўЛІВАЦЬ незак. пабольваць. Сённі падшчамлівае жывот, але трошкі луччай (Быч, Карм.). ПАДШЫБНУ'ЦЬ зак. падкінуць. Хлопцы як падшыбнуць ды падшыбнуць, вышэй за дзерава ляціш (Агародня, Добр.). ПАДЬЕМАК м., мед. грыжа. Цегала адна дровы, a депер падымак лечыць трэба- (Клясаў, Петр.). ПАДЫМАФНЕ н тое, што падвод. Весь вечар пелі старынныя песні без падымання (Баравікі, Светл.). Параун. падцяг, падцягванне. ПАДЫМА/ЦЬ незак. 1. падымаць (што-н.). Я сена ношку падымаю (Ручаёўка, Лоеўск.); 2. падбіраць (лён). Падымаць лён усёй сям'ёй выходзім (М. Аўцюкі, Калінк.); Лён падымаюць, калі ён выліжаўся (Літвінавічы, Чач.). ПАДЫСПА'НЬ (падыспан) м. назва танца. Падыспань у нас пасці не танцовалі (Бялёў, Жытк.); I падыспан на вечарынках гулялі (Баравікі, Светл
Дадатковыя словы
марю, падцікўй, падшапка, падшча^ліваць, падшыбнўць, падымаіць, сямёй, шыбнўць
1 👁