Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
пёчачак, перашчка; 2. дзіця (апошняе). Ён у нас падскробак, дак шкода ж вельмі (Дарашэвічы, Петр.); Я ў сям'і была паскробкам (Шылавічы, Чач.). Параўн. паслёдыш; 3. тое, што падмёцце. Падскробак растаў у марці (Ухаў, Ветк.). ПАДСКРЭ'БІШ м., тое, што падскробак у 1 знач. Цеста для падскрэбіша не хапіла (Уваравічы, Б.-Каш.). Параўн. паскробак, паскробка, паскрэбак, паскрэбіш, пашкрэбнік, перапёчачак, перапічка. ПАДСКУ'РНІК м., заал. авадзень. На кароў напалі падскурнікі (Ямпаль, Рэч.). ПАДСО'СНІК м., бат. грыб. Падсоснік — ета такі карычневы грыб, падобны на баравік (Бярэзнікі, Петр.). ПАДСТА'УКА ж. 1. падстаўка (пад вулей). К дзераву прыбіваецца падстаўка, а на ее вулей ставіцда (Холмеч, Рэч.). Параўн. памост у 1 знач.; 2. груб. нага. Убіры падстаўкі, а то разваліўся, як у бані (Вітлін, Par). ПАДСТРЬГЖКА ж. стрыжка. У Гомель падстрыжку паедзіць дзелаць (Улукаўе, Гом.). ПАДСУЛЧЧА (падсуччэ) н. канат. На падсуччы паднялі якар уверх (Дарашэвічы, Петр.). ПАДСЦЕТІЬНІК м. насціл (на сані). Людзей павязеш, палажы на сані падсцёльнік (Насовічы, Добр.). Параўн. падсщл у 2 знач., пасцёльнік. ПАДСЦЁЛ м. подсціл. Жыта змалоціцда, салома астанецда на падсдёл карові (Дарашэвічы, Петр. + Багуцічы, Ельск.). Параўн. падсділ у 1 знач. ПАДСЦГЛ м. 1. тое, што падсдёл. Ужо ўвесь падсділ выйшаў для свіней (Дуброва, Петр.); А чоловек ён нікудышні, за хозяйством не глядзідь, подсціл i той не можа змянідь (М. Аўдюкі, Калінк.); 2. тое, што падсцёльнік. Хазяін зрабіў падсціл на сані (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. пасдёльнік. ПАДСЦГЛКА ж., шав. вусцілка. Падсділку вырэзваем ca старых валенак ды ложым у сапагі, каб ямчэй было (Хізы, Ветк.). Параўн. поднязь. ПАДТАВАФНІК м. лесаматэрыял (для сплаву). На плыт можна многа нагрузідь падтаварніку (Баравікі, Светл.). ПАДТА'РКАВАЦЬ (падтаркувадь) незак. церді. На тарочку картоплі подтаркуем (Бялёў, Жытк.). ПАДТАРНО'УКА ж. хустка (невялікая). Учора сабе падтарноўку новую купіла (Каменка, Маз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падсбснік, падскрб, падскрббак, падскўрнікі, падстаука, падсўччы, падсўччэ, падтаркаваць, падтарноука, памбст, паскрббак, паскрббка, пбднязь, сямі
2 👁
 ◀  / 124  ▶