ПАДРЭ'ЗАЦЬ зак. 1. падрэзаць (валасы). Цяпер жа дзеўка як падрэжа валасы, дык галава што цалбан які крудіцца (Касцюкоўка, Гом.); Падрэзала етакія доўгія косы! (M. Аўцюкі, Калінк.); Хвасты мне трохі падрэж (Камунар, Б.-Каш.); 2. перан. падмыш, (бераг). Падрэзала хлеў на беразе (Хізы, Ветк.). ПАДРЭ'СЦІ зак. падрасці. Як падрэс трохі, так i на службу пайшоў (Піркі, Браг.). ПАДСАБГЦЬ зак. дапамагчы. Скапаю сваю бульбу, да i Зіне нада падсабіць (Крыўск, Б.-Каш.). ПАДСАБЛЯ'КА м., тое, што павалока. Вунь падсабляка ўжо ваду панёс (Баравікі, Светл.). Параўн. прылёп, прытула. ПАДСА'КА ж р ы б. падхватнік. Падсака бальшая такая, з жалезнай сеткі (Ручаёўка, Лоеўск.); Вазьмі вунь падсаку, прынясеш рыбы на вячэру (Стаўбун, Ветк.). Параўн. паўк. ПАДСАЛАВЕ'Й м. птушка (накшталт салаўя). Мы сёння папаслухалі падсалаўя (Ямпаль, Рэч.). ПАДСА'ЧЬІКI м., рыб., памянш. да падсака. Мы болын налавілі падсачыкам, чым ты навудзіў (Багданавічы, Карм.). ПАДСА'ЧЫК (потсачык) II м. пінжак. Надзень потсачыка, а то простудзішся (Макарычы, Петр.). ПАДСВЕ'Т м., рыб. ліхтар. Ноччу рыбу ловіш i падсвёт бярэш з сабою (Бабовічы, Гом.). ПАДСЕ7К м., цясл. счэс (y нізе бервяна). Зробіш падсёк i глядзі — бервяно к бервяну як прыстала (Кароткавічы, Жлоб. + Багданавічы, Карм.). ПАДСЕ'КЦІ зак. параніць. Адну нагу падсёклі на фронде, потым другую (Баравікі, Светл). ПАДСІЛКАВА'ЦЦА зак. падмацавацца. Ідзі падсілкуйся, галодны ж (Піркі, Браг.). ПАДСКНЬКА ж. сінька. А тая падсінька, дзеўкі, у чуланчыку, вось ключ ад яго (Марозавічы, Б.-Каш.); У каравашніка купіла пяць пакецікаў падсінькі (Палесce, Чач.); Падсіньку ўкінь жа, не забудзься (Кавака, Браг.) ПАДСКРО'БАК (падскрэ'бак) м. 1. хлеб (з рэшткаў цеста). Падскрэбак прыгарэў у печы, забулась я на яго (Іванаўка, Хойн.); Мае малыя дзеді вельмі любілі падскробак (Любань, Б.-Каш.). Параўн. падскрэбіш, паскробак, паскробка, паскрэбак, паскрэбіш, пашкрэбнік, пера
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўйся, падрэсці, падсалавей, падсачьік, падсвет, падсекці, падсілкавацца, прытўла
20 👁