ПАДСУРВАНЫ прым. падарваны. Работаў на цяжкай рабоце i быў падорваны (Забалацце, Раг.). ПАДПАВЕ'ЦЦЕ н. падпавець, павець. Схадзі ў падпавёцце, там дровы пасечаныя (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. подпавець, прыклётак. ПАДПА'Л м., толькі адз., тое, што паджога. Увесь падпал пад дажджом вымак (Марозавічы, Б.-Каш. + Кароткавічы, Жлоб.; Ручаёўка, Лоеўск.). ПАДПА'ЛАК м. перапечка. Глядзі, каб падпалак не падгарэў (Хобнае, Хойн.); A етыя падпалкі мы пячэм на скавародкі перад агнём (Аравічы, Хойн. + Гноеў, Хойн.; Заходы, Лельч.). Параўн. падпальванік, подпалак. ПАДПАЛАТНЯ'НКА ж., тэкст. навой. Куды палатно навіваюць, дак ета падпалатнянка (Каравацічы, Рэч.). Параўн. падпалацённік, палацённік. ПАДПАЛАЦЁННІК м., тое, што падпалатнянка. Падпалацённікам нгкачуяць палатно (Дубраўка, Добр.). Параўн. палацённік. ПАДПА'ЛЬВАНІК м., тое, што падпалак. Падпальваннік добрэ высох (Бялёў, Жытк.). Параўн. подпалак. ПАДПАРАСЁНАК м. падсвінак. Падпарасёнак харошы, але не гладкі (Хізы, Ветк.). Параўн. поцвінак. ПАДПА'СВІЧ м., тое, што падзённік у 1 знач. Стары я ўжо, дык сын мой добры падпасавіч, памагае мне (Халочча, Чач.); Еты год няма падпасавіча, а той год цэлых два было (Хізы, Ветк.); Пастуху плацяць людзі, а падпасавічу пастух, як з ім дагаворыцца (Марозавічы, Б.Каш.). Параўн. падпасіч. ПАДПА'СІЧ м., тое, што падзённік у 1 знач. Мой хлопец ужо добры падпасіч (Дубраўка, Добр.); Часта пастух пасе без падпасіча (Багданавічы, Карм.); Калісь було па некалькі падпасічаў у нашага пана (Калінін, Хойн.-f Асарэвічы, Браг., Юравічы, Калінк.). Параўн. падпасвіч. ПАДПА'СЦІ зак. трапіцца. Дарога можа падпадзё, паедзеце i прывязеце (Быч, Карм.). ПАДПАТАЛО'ЧНАЕ н., толькі адз. пачастунак цеслярам (калі пакладуць бэлькі). Ужо i падпаталочнае папілі (Стаўбун, Ветк.). Параўн. паталочнае. ПАДПА'ХА ж. паха. Модна забалела падпаха мая пасля работы (Асінаўка, Чач.). Параўн. падпашша, пах, паха, пахва
Дадатковыя словы
падпавецце, падпасці
3 👁