ПАДПА'ШША ж., тое, што падпаха. У падпашшы рэжа плацце (Камунар, Б.-Каш.). Параўн. пах, паха, пахва. ПАДПЕ'ЧЧА н. падпечак. Кот наш прывык у падпёчча лазідь (Пакалюбічы, Гом.); Раней у падпёччы сядзелі куры зімой (Кароткавічы, Жлоб. + Асінаўка, Чач.; Іванаўка, Хойн.; Марозавічы, Б.-Каш.; Хізы, Ветк.; Цешкаў, Hap.). ПАДПЛЕ'ТАНКА ж. швайка. Так націснуў, што зламалася падплётанка (Вуглы, Hap.+ Дарашэвічы, Петр.). Параўн. падпляталка, падплятка, подплетанка, подплетка. ПАДПЛІТА'НІК м. блін (з канопляй i смятанай). На скавароднік насыплем тоўчанай каноплі, пяком, абліем смятанай i ядзім добрыя падплітанікі (Марозавічы, Б.Каш.). ПАДПЛСУТНІЦА (потплотніца) ж., іран. распусніца. Ох ты, потплотніца, бегі ўжэ, жджэ цебе (Макарычы, Петр.). ПАДПЛЯТА7ЛКА ж., тое, што падплётанка. На ідзі нажом выраж падпляталку (Холмеч, Рэч.); Падпляталкай пляцём лапці (Бабовічы, Гом.). Параўн. падплятка, подплетанка, подплетка. ПАДПЛЯТА'ННЕ н. падплёт. Падплятанне крэпка дзелаеш, каб жа не працёрлася (Кароткавічы, Жлоб.). ПАДПЛЯЛКА ж., тое, што падплётанка. Спляцеш спачатку лапді спіцамі, a потым ужо даплятаеш падпляткай (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. падпляталка, подплетанка, подплетка. ПАДПО'РНІК м. крэсла. Мы прывыклі к лаўкам, нашто нам тыя падпорнікі за пядь рублёў (Яланы, Светл.). ПАДПО'УНЯ ж. фаза (месяца). Падпоўня сёння на двары (Холмеч, Рэч. + Ламавічы, Акц.). ПАДПРЬЕПЕК м., тое, што падзагнёт. Пастаў, дзед, чыгун у падпрыпек (Кароткавічы, Жлоб.); Пусты гарлач стаіць у падпрыпеку (Залессе, Чач.); Падпрыпекі ў кожнай печы ў нас ё (Багданавічы, Карм. + Калінічы, Hap.). Параўн. падзагнётніца, падпрыпечак. ПАДПРЬЕПЕЧАК м-, памянш. да падпрыпек. Падпрыпечак такі маленькі, што туды гаршкі не памяшчаюцца (Церахоўка, Добр.); У сваёй печы я падпрыпечка не зрабіла (Забалацде, Раг.+ Навінкі, Калінк.). Параўн. падзагнётніца, падпрыпек. ПАДПУ'ЗЗЕ н. падчарэўе. I падпуззе харошае, калі
Дадатковыя словы
падпашша, падпечча, падплетанка, падпоуня, падпўззе, пбдпле
6 👁