к памешчыку прама на ўвесь падзённік (Баравікі, Светл.).
ПАДЗІВАК (падзівок) толькі адз., міф. урокі, сурокі. Напаў падзівок на чалавека (Махнавічы, Маз.). Параўн. падзіў.
ПАДЗІЎ м., тое, што падзівак. Што рабілася са мною! Прыйшла я да бабкі, а яна кажа, што падзіў, і палячыла (Дуброва, Петр.).
ПАДЗОЛІЦА ж. падзол. Падзоліца там, нічога не родзіць (Забалацце, Раг.).
ПАДЗОР м. прасціна (з карункавай аблямоўкай, вышыўкай). У Ганны падзор дужа красіва вышыты (Апанасаўка, Гом.); Падзор засцілаецца на краваць пад пакрывала так, штоб кружава было відаць (Майскае, Жлоб.). Параўн. падзорнік.
ПАДЗОРНІК м., тое, што падзор. Падзорнік памірэжаны красівымі ўзорамі (Пянчын, Б.-Каш.+ Загор'е, Чач.).
ПАДЗЬ ж., бат. падзь. Падзь салодкая, но мёд плохі. Падзі много на лісцях (Дубраўка, Добр.).
ПАДЗЬ ж. упадзіна. У нас за сялом падзь ёсць (Бабовічы, Гом.).
ПАДЗЯЛЁНКА ж. грыб (накшталт зялёнкі). У падзялёнкі верх чарнаваты, а корань адрэжаш, ён пачынае зелянець (Бярэзнікі, Петр.); Падзялёнкі такія, як зялёнкі (Баравікі, Светл.).
ПАДЗЯЦІНІЦЦА зак. здзяцінець. Ён падзяцініўса ўжэ на старосць (Дарашэвічы, Петр.).
ПАДКАБЛУЧЫЦЬ зак. закаціць (вочы). Пена з роту, вочы падкаблуча і на чатырох паўзе (Марозавічы, Б.-Каш.).
ПАДКАЛОТКА (паткалотка) ж., кулін. булён (падкалочаны). Вылі падкалотку свінні, бо ена прапала ўжэ (Піркі, Браг.+ Залессе, Чач.; Заходы, Лельч.; Грушаўка, Нар.). Параўн. падколатка.
ПАДКАМЕНКА ж., заал. падкаменшчык. Ета палявая пташка, а кубло падкаменкі будзе на зямлі, ля камня (Вялікае Поле, Петр.); У нас водзяцца падкаменкі і лугавыя, і палявыя (Ямпаль, Рэч.).
ПАДКАПЫВАЦЬ незак. капаць бульбу (выбарачна). Калі прыезжаюць ка мне з горада, дык падкапываю бульбу найкрупней (Піркі, Браг.). Параўн. падмацаваць.
95 👁