лі б яна не паддылдыкнула, ніякай ругані не было б (Крупка, Маз.).
ПАДДЫМНІК м., бат. падтыннік. Паддымнік ад срыванага жывата п'юць (Холмеч, Рэч.).
ПАД'ЕСЦІ зак. паесці. Нада чаго-ліба пад'есці (Неглюбка, Ветк.); Захацелася пад'есці, ды няма чаго (Халочча, Чач.).
ПАД'ЕХАЦЬ зак., тое, што паддабрыцца. Пад'ехала так, што і не падступішся (Піркі, Браг.).
ПАД'ЁМКА ж. чапяла. Патэльню гарачую трэба браць пад'ёмкай (Зладзін, Маз.); Пад'ёмкай бяры, а то рукі апарыш (Насовічы, Добр.). Параўн. патляя.
ПАД'ЁМКА ж. ліфт. Была ў дачкі, дык паднімалась і апускалась с пятага этажа над пад'ёмцы (Шырокае, Б.-Каш.).
ПАДЖАНІШНІК м. старшы дружка (жаніха). Паджанішнік — ета найпярвейшы таварыш жаніха (Быч, Карм.); А паджанішнік яго красівы (Стаўбун, Ветк.).
ПАДЖОГА ж. падпалка. Без паджогі дровы не гараць (Дзям'янкі, Добр.). Параўн. падпал.
ПАДЖЫЎШЫ прым. пажылы. Такая была гордая, нікога не прызнавала, а пасля выйшла за паджыўшага хлопца (Быч, Карм.).
ПАДЗАГНЕТ м. выемка (у печы пад прыпекам). Скавараду, міскі пастаў у падзагнет. Падзагнеты завешваюцца (Хізы, Ветк.). Параўн. падзагнетніца, падпрыпек, падпрыпечак.
ПАДЗАГНЕТНІЦА ж., тое, што падзагнет. Падзагнетніца — ета ямка пад загнетам (Палессе, Чач.). Параўн. падпрыпек, падпрыпечак.
ПАДЗАДАЦЦА зак. паправіцца, растаўсцець. Ён прыйшоў з салдат, падзадаўся і пайшоў работаць (Піркі, Браг.).
ПАДЗАПАР прысл. падрад, запар. Ён з'ядае ўсё падзапар (Лучыцы, Петр.).
ПАДЗЕЖКА ж. вопратка (падыспад). Я ўсягда адзяю Віцю падзежку, штоб ён не прастыў (Крупейкі, Лоеўск.).
ПАДЗЕЛЛІВЫ прым. шчодры. Ён чалавек падзеллівы, паследнім дзеліцца (Бабовічы, Гом.).
ПАДЗЁННІК м. 1. падпасак (падзённы). Пастуха наймалі, а падзённіка давалі па чарзе (Гарадзец, Раг.). Параўн. падпасвіч, падпасіч; 2. падзёншчына. Хадзіла
83 👁