Старонка 17
◀ / 124 ▶
ПАДКАПЫТНІК м. капыток. На адной назе карова два падкапытнікі зламала (Дубраўка, Добр.). ПАДКЛАСЦІ зак. падшыць. Падкладзі ліству (Камунар, Б.-Каш.). ПАДКЛЕЙКА ж., шав. паднарад. У чобатах шчэ прыклейваецца падклейка к галянішчы (Раманавічы, Гом.+ Быч, Карм.). Параўн. паднарадка. ПАДКОЛАТКА ж., тое, што падкалотка. Падколаткі сёння не варыла (Уваравічы, Б.-Каш.). ПАДКОРНЫ прым. падкарэнны. Сёлета багата клапоў падкорных развялося, у лесе пад дрэвамі аж чырвона ад іх (Кароткавічы, Жлоб.) ПАДКОСНІК (паткоснік) м. каснік. Я ўплятала ў косы падкоснік. Ето вам ненада, стрыжаным (Дубраўка, Добр.); пасма (лёну). Цяпер паткоснікі ўжо не ўплятаюць у косы (Грушаўка, Добр.). ПАДЛАДЖВАЦЬ незак. браць (мёд). Мы падладжваем мёд некалькі разоў у год (Забалацце, Раг.). ПАДЛАДЗІЦЦА зак. удацца. Мне падладзілася сахару ўзяць (Быч, Карм.). ПАДЛАКОТНІК м., тое, што падаконніца. Пакладзі на падлакотнік у той хаці (Марозавічы, Б.-Каш.); Усе падлакотнікі старыя сталі (Іскра, Чач.). Параўн. падвалак, падлога ў 3 знач., падушка ў 3 знач. ПАДЛАСІЦА ж., заал. ласка. Падласіца хітрая, ніяк не выслядзіш яе (Бялёў, Жытк.). Параўн. падласціца. ПАДЛАСКА ж. карова (падласая). Пайду сваё падласку заганю ў хлеў (Кароткавічы, Жлоб.). ПАДЛАСЦІЦА ж., заал., тое, што падласіца. Як падласціца пад каровай пабегае, дык нядобра карове (Аравічы, Хойн.). ПАДЛЕГЧЫ зак. накапаць бульбы (выбарачна). Баба пашла падлегчы маладой бульбы (Баравікі, Светл.). Параўн. падмацаць. ПАДЛЕІЦЬ зак. падліць. Ён падлеіў вады карове (Славань, Светл.). ПАДЛЁТУХ м. падлетак. Я ж ёй кажу: «Не гуляй з етым падлётухам», дык ні слухае (Хізы, Ветк.). Параўн. падростак у 1 знач., подлетак, подрасцень. ПАДЛЁТЫШ м., заал. птушаня. Падлётыша біць нельга (Каранёўка, Гом.). Параўн. подляцень. ПАДЛІВА ж., кулін. падліўка. Катлет напякла, асталась падліву здзелаць (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 124 ▶