i палажыла Алёнку спаць. А сама схавала ўсю Аленчыну адзежку. Устала дзяўчынка раніцой, а адзяваць няма чаго. Жанчына адзела Алёнку ў лахманы, а сама вынарідзілася ў Аленчына адзенне. I весь яны едуць. А сабака Лысун бяжыць услед i гаворыць: - Ведзьма Барабаха На вазу сядзіць На цябе Алёнка Гадзінай глядзіць. Старая ведзьма рассярдзілася на сабаку i кінула ў яго палкай. Наканец пад'ехалі к аялізнаму палацу. Ведзьма кінула Алёнку на лугу пасвіць кабылу, а сама пайшла ў палац. Тут насустрач ёй выйшлі тры малойцы. Ведзьма сказала, што яна іх малодшая сястра. Яны, радасныя, завялі яе ў хату i пачалі частаваць. Праз які час адзін з братоў выйшаў на двор i пачуў жаласлівую песеньку. Яна даносілася з лугу Спявала яе дзяўчынка. Ён прышоў i сказаў еярэдняму брату, каб той выйшаў i паслухаў песеньку Толькі ён выйшаў, як падбег да яго сабака i залямантаваў па-чалавечаму. - Ведзьма Барабаха ў шатры сядзіць, Мёд, віно п'ець Родная ж сястрыца Горкі слёзы л'ець. Усхапіў тады брат дзяўчынку на рукі i панёс у палац i сказаў братам: - Вось гэта сапраўдная наша сястрыца. А гэта - ведзьма Барабаха. Узрадаваліся браты, пачалі цалаваць Алёнку. А ведзьму спалілі на кастры. Самі ж шчаслівыя паехалі дадому. Запісана ад Трафіменка Клаудзіі, 1914 гм., у в. Копцеука Горацкага равна Вецер з поля, хвіля з моря, Ой-да, давяла любоў да горя. Ах, ня сьпіцца, ні ляжыцца, Ай-да, на плячах арёл садзіцца. - Ай ты, арёл, мой сізакрылый, А скажы ш мне праўдучку, дзе мой мілый. - А твой мілы на рабоце, Ой-да, на ліцэйным на заводзе. - Што ж, ён там робіць, робіць-вырабляіць? - Ой-да, медны трубачкі выліваіць. Адкуль узяліся злыя людзі, Ай-да, пылымалі медныя трубы. ГТыйшла парачка па заводу
Дадатковыя словы
лець, падехалі, пець
2 👁