Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
Ай-да, пышла славачка па народу Пра тую дзевачку, што без роду. А я тыя славушкі не баюся На етай дзевушкі ажанюся. Запісана ад Маскалёвай Марыі Паулауны, 1928 гм., у в.Кіпячы Быхаускагаравна ПЕСНЯ "Марусенька, не любі, благародна". Марусенька, не любі, благародна, Не любі ж ты двыряніна - будзя добра. А двырянін позна ходзіць, А ён цябе, Марусенька, з ума зводзіць. Звёўшы з ума, сеў на каня... Асталася цяперь Марусенька адна А ў садочку, на дубочку, Калыхала Марусенька сына й дочку. Калыхала дай плакала, К сабе родну сястрыцу гукала. "Ты, сястрыца рыдная, Калышыш ты дробных дзетак". - Ябыльная. - А быгдай ты, мая сястрыцы, даждала, Штоб я тваіх дзетак калыхала. - Як сумела, сястрыца, дабываці. Так сумей, мая сястрыца, узгудуваці. Запісана ад Балобінай Арыны Ягорауны, 1909 гм., у в. Щмохаука ПАДАННЕ Даўно ета было. Ішоў адзін чалавек позна ноччу, зымаріўся, а да дому было йшчэ далёка. Зайшоў ён у адну хату, пастучаў у акно. Выйшаў хазяін. Папрасіўся етый чылавек пірінычываць. А хызяін скызаў, што места ў хаці німа, ды й жонка цяжарная, скора дылжна радзіць. ГІыжалеў усё ж хызяін чалавека i скызаў: "Калі хочыш, чылавеча, дык лажысь у сырай на сена". А таму ета й нада было. Узрадываўся чылавек, што ні адкызалі яму. Правадзіў хызяін яго у хлеў. Доўга ні мог заснуць ён на новым месьці. У поўныч нехта пычаў разгываріваць. Пріслухыўся. Чуіць, што два чылавекі: жэншчына i мушчына. Вот жэншчына i пытаіць у мушчыны: "Якую судзьбу дадзім етыму хлопчыку?" "У дзень свадзьбы ныд вадой," - атвеціў мужчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 89  ▶