Матка з братам паслухалі яе расказ. Вечарам брат узяў тапор i пайшоў да ракі. Пазваў вужа i адсек яму галаву. Брат думаў, што сястра з сынам будзе дома жыць, бо ён забіў яе мужыка. Уранні сястра пайшла да ракі, паклікала мужа, але ён не выплыў, а паказалася яго галава. I дачка рашыла больш да маткі з братам не вяртацца раз яны так зрабілі. Ператварылася ў шэрую зязюлю i паляцела кукаваць ў зялёны сад. I да сённяшняга дня адна кукуе. А сыноў у салаўёў ператварыла. Запісанаў в. Перагон Слаўгарадскага равна ад Зарэцкай Булляны Сцяпанауны КРАПІЎНІЦА (казка) Жылі-былі дзед i баба. I была ў іх дачка. Звалі яе Алёнка. Суседкі ўвесь час называлі Алёнку крапіўніцай: - Вунь крапіўніца паішіа. I вырашыла Алёнка спытаць у маці, чаго яе так называюць. А маці ёй i кажыць: - А завуць цябе, дачушка, так, бо ты ў нас адна i жывеш ты, як крапіва пры плоці. Няма ў цябе ні брата, ні сястры. Тады маці яшчэ гаворыць: - Ды было ў цябе трі браты. Але як наш л i з злым цудам-юдам змагацца, так i не вярнуліся. I вось тады Алёнка рашае ехаць іскаць сваіх братоў. Бацька запрёг ёй каня, маці адвізала сабаку Лысуна, каб Алёнцы было весялей ехаць. Маці сказала дачцэ, каб тая нанач нікуды не західзіла, а каб ехала датуль, пакуда не знойдзець сваіх братоў. I Алёнка адправілася ў поіскі сваіх братоў. Ехала яна, ехала i прыехала на скрыжаванне дарог. I пытаецца ў Сівухі: - Скажы, скажы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца, Я кой мне дарогай ехаці, Дзе родных братоў шукаці. Сівуха павярнула ўправа.Пачало ўжо цямнець. Алёнцы стала жудасна. I вось бачыць дзяўчына, што на абочыні дарогі стаіць маленькая хатка. Алёнка вырашыла ўсё ж такі туды зайсці. А сабачка Лысун зацяўкаў I па-чалавечам у пачаў гаварыць: - Не нарушай, Алёнка, матчынага слова. Але зайшла дзяўчынка ў гэтую хатку. Тут жыла старая жанчына. Алёнка расказала ёй аб усім, расказала, што едзіць шукаць сваіх братоў. А таго дзяўчынка не ведала, што гэта злая ведзьма Барабаха. Жанчына разаслала пасцель
3 👁