ГІСТОРЫЯ АДНАГО ВОЗЕРА У двух кіламетрах ад вёскі раскінулася вялікае возера.. Пра яго ўзнікненне ходзіць шмат легенд. Адну i іх расказала мне Марыя Ігнатаўна Барсукова. Даўно ета было. I я ні помню, i дзед мой ні помня. Жыла-была адна багатая царэўна. I прыйшло ўрэмя выходзіць ёй замуж. Ды цяжка для яе было найці мужа. Усім йіна атказавала. Вот раз прыехалі два хлопцы i пачалі паказаваць, якія яны лоўкія. Атказала йна ім. Прыехалі тады ішчэ жаніхі. Здаровыя такія i пачалі паказаваць, хто з іх сільней. 3 аднаго размаху ссікалі дрэвы ў метар таўшчынай. Атказала іна ім. Паехалі яны дамой. Зноў ета царыца асталася біз мужыка. Ніхто ні хацеў прасіць рукі у етай царэўны. I вот аднажды лі варот дварца той царэўны паявіўся на кані хлопіц. Быў ён дужа красівы. Конь пад йім вараны. Дужа панаравіўся ён царэўні, но йіна не падала віду. - Што табе зьдзелаць, каб ты стала маёй? - сказаў той хлопец. A йікраз быў вечар i сонца ўжо садзілася. - Ідзі прынясі мне сонца, i я стану тваёй жаной. ~ Я прынясу табе сонца. - сказаў еты хлопіц. Сеў ён на каня i наехаў, Доўга ехаў ён. Каня паціряў, а ні вазврашчаўся. Пашоў ён тады пяшком. Жарка стала, а ён сіраўно ішоў. I чым бліжы ён патходзіў да сонца, тым жарчэй было. А ён усіраўно ішоў. Ішоў ён ішоў, i сонца спаліла яго. А тая царыца, як ён паехаў, стала яго ждаць. Ждала-ждала, ждала-ждала - німа хлопца. Год прайшоў, другі, а любімага німа. Ну вот так йіна ждала яго i ні замеціла, як пакаціліся з яе вачэй слёзы. Hi было хлопца, царэўна ўсё плакала, i ат слёз яе стала ета возіра. Вот пачаму i вада ў йім салёная. Запісанаў в. Барсукоўка Слаўгарадскага равна ад Барсуковай Марыі Ігнатаўны, 1890 гм. НАРОДНАЕ ПАДАННЕ Пайшла дзяўчына на раку мыць бялізну i там яе паймаў вуж. I павёў з сабою ў сваё царства. I сталі яны жыць разам. Пражылі два гады. Нарадзіліся ў іх дзеці: двое сыноў. I аднажды жонка папрасіла вужа, каб ён адпусціў яе зь дзецьмі схадзіць да маткі. Ён пусьціў яе зь дзецьмі. Разрашыў пабыць дзень у маткі. Вывеў яе на бераг i сказаў, як будзе назад іці, штоб пазвала яго так: - Вуж, мой муж, прыйдзі мяне еустракаць. Я выплыву i забяру цябе з дзецьмі. Даў ёй наказ i паплыў. A яна з сынамі пайшла да маткі. Прыйшла, расказала, што жыве пад вадою. Мужыком - вуж. Сказала, што пабудзе адзін дзень у іх. Тады пойдзе дамоў пазаве мужа i ён забярэ яе з сынамі. Маці спрасіла, як жа яна яго будзе зваць. Дачка сказала: - Вуж, мой муж, прыйдзі забяры мяне з дзецьмі. Ён прыйдзе i забярэ
3 👁