Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
Вось ішла яна. Прыходзіць апяць на паляну. Тут ужо стаіць палка-стукалка чароўна. На ёй вісяць ленты прыгожыя, але ленты скруціліся абвіслі. Палкастукалка папрасіла дзяўчыну: - Дзяўчына, дзяўчына, прыбяры мяне! Дзяўчына прыбрала палку-стукалку, падзівілася на яе пайшла далей. Вось ішла яна i падыйшла к масту. Ля гэтага маста жыў Дзед-Мароз. Дзяучына паздаровалася зь ім. Той адказаў ёй. Дзед Мароз сказаў дзяўчыне, што ён за ёй увесь гэты час наблюдаў. Ён i кажа: - Ты вельмі працавітая, i за гэта я цябе адару. Ідзі пад мост. Дзяўчына пайшла пад мост. Там стаялі падаркі для яе. Якога толькі там дабра ні было! У гэта ўрэмя ехаў бацька па сваю дачку. Ён з ёй пацалаваўся i заплакаў. A ў гэта ўрэмя мачыха пякла бліны. На плоце сядзеў певень i закрычаў на ўсю вёску: - Ку-к-а-рэку! Бацькава дачка з падаркамі едзець, a матчынай дачкі толькі костачкі прывязуць! Мачыха прагнала пеўня. Бачыць: i праўда - адзін бацька з дачкой. Дзяўчына ўсё расказала дома, што зь ёй здарылася. Вот рашыла i мачыха завесьці сваю дачку ў лес. Завезьлі яе вот у лес. Дачка мачыхіна была вельмі лянівай i нецярплівай. Яна сразу пайшла па сцяжынцы. Спачатку падайшла яна да ябланькі. Тая яе i посіць: - Дзяўчына, дзяўчына, абтрасі зь мяне яблакі. Але дзяўчына адмахнулася i пайшла далей. Падыходзіць яна да каровы, а тая яе просіць: - Дзяўчына, дзяўчына, падаі мяне. Але яна зноў адмахнулася i пайшла далей. Падыходзіць дзяўчына да палкі-стукалкі. Палка-стукалка просіць: - Дзяўчына, дзяўчына, прыбяры мяне. Але тая зноў адмахнулася i пайшла да Дзеда Мароза. Яна дажа i не паздаровалася з Дзедам Марозам. Вот яна гаворыць дзеду: - Дзед, адары мяне! Добра" - кажа дзед. - Ідзі пад мост" Яна i пайшла. 3 маста зваліўся ёй на галаву камень. Яна i памерла. Бацька прыехаў па яе, а яна ўжо i мёртвая. Усклаў ён ян на воз i павёз дамоў. У гэта ўрэмя мачыха пякла бліны. Певень, што сядзеў на плоце, закрычаў: - Ку-ка-рэ-ку! Бацькава дачка з падарункамі прыехала, а матчынай дачкі вязуць толькі костычкі! Мачыха прагнала пеўня. Бачыць: праўда - вязець бацька яе дачку мёртвую. Загаласіла яна. 3 таю часу мачыха пачала любіць бацькаву дачку. Зажылі яны мірна i дружна. Вось на гэтым i казцы канец. Запісана ад Нямыцъка Еўдакіг Міхайлаўны, 1913 гм., у в.Гатоўшчына Круглянскагаравна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 89  ▶