Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
Т эк сты "Ц ІЖ ЕТА ТАНЦЫ?.." Вунацька якія цяперь танцы маладзёш танцуя. Ці ж ета танцы? Рукамы махая ва ўсе бакі, нагамы дрыгая - i ўсё танцы. Раншы i клубаў такіх ні было. Мы, бывала, сабярёмся ў чыёй-небуць хаце, ды i то нада й хадзяйцы c хадзяінам заплаціць, i гарманісту. Раншы й надзіваліся нітак, як цяперь, адзёжы такой ні было. Кухваічку якую адзеніш, ды i то калі йна ёсць. Ета хто езьдзіў на заработкі c хлопцаў гады на трі ці на чатырі, дык тыя троху прыбірэліся. Бывала, як прыдуць, штаны дзігналівы, чорнінічкіячорнінічкія, i рубашка красівая. А як пойдуць скакаць! Раншы такіх танцаў ні было. Раншы ж скакалі польку, кадру. Ды ні па аднаму, а гуртам. Як выйдуць, бывала, па парах разбяруцца, ды як пайдуць скакаць у шэсь кален, а то i ў дзьвінаццаць. Глядзіш, аж душа заходзіцца. А ўто цяперь, каждый сам сібе, а то еаб'юцца ў кучу i таўкуцца на адным месьці. Ці ж ета танцы?.. Запісанаў в. Вільчыцы Магілёускагараёна ад Ермаковай Ганны Шчыпарауны, 1901 гм. КАЗКА Жылі-былі дзед i баба. У ix была дачка. Але баба памёрла i дзед жаніўся яшчэ раз. У другой яго жонкі тожа была дачка. Мачыха не любіла дужа сваю патчарыцу. Яна рашыла жжыць сваю патчарыцу. Аднажды яна гаворыць свайму мужыку: "Дзед, вязі сваю дачку ў лес. Каб я яе тут не бачыла". Бацька доўга не саглашаўся. Але мачыха так на яго на села, што яму прыйшлося везці сваю любімую дачку ў лес. Ехалі яны доўга. Вось i прыехалі. Бацька папрэшчаўся з дачкой i паехаў да хаты. У дачкі быў невялічкі шалашык. Там яна i жыла. Але ёй надаела там сядзець, І яна рашыла пайсці паглядзець, што дзелаецца на свеце. Вось яна ішла доўга. Вось бачыць: лес расступіўся. Яна выйшла на паляну. Тут расла ябланька. На ей яблачкі ўсе ўжо пасьпелі. Ябланька ўдруг загаварыла: - Дзяўчына, дзяўчына абтрасі мяне! Дзяўчына была працавітай i паслухмянай. Яна абтрасла ябланьку. Тая паківала ёй з удзячнасцю веткамі. Дзяўчына пад'ела яблак i пайшла далей. Вось ішла яна, ішла i выйшла апяць на паляну. Тут стаяла карова. Карова папрасіла дзяўчыну: - Дзяўчына, дзяўчына, падаі мяне! Дзяўчына падаіла карову, зрабіла сыру, масла, пад'ела i пайшла далей. io
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

еабюцца, падела
4 👁
 ◀  / 89  ▶