СВЕТЫЧ, СВЕТЫШ мн. 1. Toe, што асвятляе. 2. Уст. Лучына. Прынясі-ка светыч. Hi магу ў цемнаце найсці качулку. Мхінічы Красн. 3. Уст. Прыстасаванне асвятляць хаіу пры дапамозе лучыны, смалякоў i інш. Сьветыш - ета зьдзелана, a ў калотку ўторкнута палка, a ў палку зьдзелана, як чапіла, туды ўжо лучыну ўтыркваюць. Татарка Кругл.
СВЕЧКА ж. 1. Свечка. 2. Тлушч (звычайна ў рэдкай страве). Раз у супі свечкі плаваюць, значыць, суп смачны. Прыхабы Бял.
СВІННЯ ж. 1. Свіння. 2. Скляпенне (у печы). Што ш ты за пячнік, раз ні знаіш, як сьвіньня выклыдаіцца. Н.Аляксандраўка Чав.
СВІТЛІЦЦА незак. Напаўняцца святлом. Цяперя ўсюды сьвітліцца - i ў хатах, i ў клубі, i ў кароўніках. Гародня Маг.
СЕЙНІЦА ж. Жанчына, якая прасейвае муку. Харошая яна была сейніца, калі ў мельніцу вазілі малоць свой уражай. Пілыпыцы Бял.
СЕЛЯДЦОЎКА ж. Невялікая бочка. Трэба зрабіць нам селятцоўку. Будзем там самасолку саліць. А патом i халадзец рабіць. Лубнішча Маг.
СЕМІСЯТ ліч. Семдзесят. Семісят вёрст хадзіла пяшком, штоб дастаць нужныя сьведзенія. Макеевічы Клім.
СЕРУПОНЬКА ж. Кіслае малако. Налей-ка серупонькі ў крушку: што-та мне ташніць c самай раніцы. Мокрае Бых.
СЕЧКА ж. 1. Сечка. 2. Чалавек, што хутка гаворыць. Затрашчыць сечка, як трашчотка, толькі пасьпявай слухаць. Сялец Бых.
СЕЯНКА ж. 1. Сеянка. 2. Пасеяная трава. У нас сеянка былыная расыдець. Дасовічы Маг.
СЁДНЯ прысл. Сёння. Сёдня ўсім давольна, усяго маем, толькі б маладыя ні ўяжджалі ў горад - i ўвесь клопат. Прывараць Глуск.
CIKCOT м. Пляткар. А гэтага сіксота ніхто ні паважае ў вёсцы. Да яго ня йдзіця, ён вам добрага нічога ні скажа. Лубнішча Маг.
СІЛІДОЛ м. Салідол, змазка для калёс. Дзе й та наш сілідол, нада каткі пымазыць, нешта дужа скріпяць. Немерка Дрыб.
СКАЛКІ мн. зб. Kporoii тлушчу на паверхні вадкай стравы. Унь колькі скалак плавае ў капусьці, еж i ні крывіся. Чырвоная Слабада Бых.
CKH АРЫЦЦА незак. Скупіцца, шкадаваць. Раньшы бедна жылі, таму скнарыліся, нідыстаткі былі пыстыянна. Гародня Маг.
СКОКА займ., прысл. Колькі. Скока мы піранеслі йетых песень, сразу ўсё i ні ўздумыіш, а знаім мы многа. Пріхоцьця, запісывайця. Сухары Маг.
СКУРДНЯЧЫ Ц Ь, СКУРДЫ ЯЧЫ ЦЬ зак. іран. Заспяваць. Бувала, пойдзіш на свадзьбу, дык i скурднячыш сякую-такую песьню, кал i падап'еш. Бабровічы Маг. Праспяваць невыразна. Каб выпіла чарку, дык што-нібудзь бы скурдыячыла. А так ні цягнець на песьні. Чарнаручча Шкл.
СКЫВІРАЦБ незак. Пагардл. Спець як-небудзь. Можа што i скывіраў бы, каб маладзейшы быў. А так хрыплю ўжо, старый стаў. Чарнаручча Шкл
Дадатковыя словы
падапеш
17 👁