Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
САЛАМЯНО н. Жэрдка ў калодзежным жураўлі. Саламяно зусім згніло нада новае зрабіць, а то некага скалечыць. Чырвоная Слабада Бых. САЛЬНІК м. Месца, дзе ляжыць сала. Вазьмі сабе сала ў салыгіку. Ды каторы кусок луччы. Харошкі Маг. САЛЬНІЦА ж. Скрынка для сала. Спачатку сальніцу нада выкіпяціць, пасьля высушыць, a голькі тады сала класьці. Чырвоная Слабада Бых. У кутку хат заўсёды стаяла збітая сальніца. Як толькі новага кабана колюць, дык i новую сальніцу робюць. Бабровічы Маг. САЛОДКІ прым. 1. Салодкі. 2. Перан. Недапечаны (пра хлеб). Сённяка хлеб у Ганны нейкі салодкі, развучылася, мусіць, пякчы. Княжыцы Маг. САЛОХА ж. Неахайная жанчына. Адна дачка ў цябе ўсяго, ды i тая салоха нейкая - ходзіць ніабмытая. Смаліца Бых. САМАКІШ А ж. Кіслае малако; прастакваша. Матка на стол кожны рас ставіла самакішу, калі я прыходзіў зь вячорак. Самакішу прыятна перад сном папіць. Асман-Касаева Бял. САМАСАДКІ мн. Кураняты, якіх курыца вывела тайна. Пад восень у нас зноў з'явіліся самасаткі. Прысна Маг САМАСОЛКАж. Салёная рыба. Ну й добры халадзецзсамасолкі! Саміловім яе, самі солім i самі халадзец робім. Таму i самасолкай завём. Лубнішча Маг. САМСОН м. груб. Маўчун. Во ета самсон дык самсон. Hi слова ні ўчуяш. Н.Аляксандраўка Чав. САПАТКА ж. груб. Нос. Глядзі пад ногі, а то сапатку разаб'еш. Н.Аляксандраўка Чав. САЧНІ мн. Бліны, падрыхтаваныя з бульбы. Цэлую раніцу дзерла бульбу, каб зрабіць дзецям сачні. Затое наеліся, што толькі воду п'юць. Скрыпліца Kip. САЛЬФІСОН м. Сальцісон. Нутріннысьць зварім, дадзім прастыць, а патом пыд камінь - вот табе i сальфісон. Астраўцы Мсц. СВАДЗЬБУ ДЗЕЛЫ ЦЬ словазл. Рабіць (гуляць) вяселле. Раньшы свадзьбы дзелылі бедна, без воткі, но весела, ад душы. Лабанаўка Чэрык. СВАДЗЬБУ ЗАКЛАДЫВАЦЬ словазл. Пачынаць вяселле. У нас у суботу ўсягды свадзьбы зыкладываюць. Лабковічы Крыч. СВАДЗЬБУ РАССТРОЩЬ словазл. Спыніць вяселле, адбіўшы маладую ў маладога. Вот ёсь сьмелыя: пріехаў, наабяшчаў многа чаго нявесьці i расстроіў усю свадзьбу. Праз месяц новую дзелылі. Лабковічы Крыч. СВАЦЦЕ н. зб. Сваты. Свацьце многа гаворуць, пяюць, гарелку прімушаюць піць. Рабавічы Слаўг. СВАШКІ мн. Родзічы маладога ці маладой; сваякі. Збіраюцца свашкі, паджанішнікі, пуднявесьніцы i гуляюць свадзьбу. Рабавічы Слаўг. СВАТАЧКА ж. Свацця. Ужо ж, мае сватычкі, сяньні пірапеліся. Давайця луччы пагаворім пра вашу жысь. Сухары Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, пюць, разабеш
2 👁
 ◀  / 89  ▶