Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
СПАЗРЫЦЦА зак. Спадабадца. - Чагойта вы ні выпілі квасу? - Дзетка, нешта ён мне ні спазрыўся. Н.Аляксандраўка Чав. СПАЙМ АЦЬ ВОЧКІ спалуч. Паправіць раскіданае ў чым-небудзь, яшчэ поўнасцю нязвязаным (кофце, світары i інш.). Як цяпера спаймаіш тыя вочкі, наш то іх спусьціў. Н.Аляксандраўка Чав. СПАНАТРЫЦЬ зак. Зразумець. Ты ета спанатрыла ці не? Буднеў Кліч. СПАРЫНА ж. Буйнае чорнае зерне, якое часам вырастав ў коласе. Вельмі многа спарыны сёліта ў жыце, нейкі гот сёліта няўдалы. Княжыцы Маг. СПАРЬІЖКА ж. Трава, якая расце каля хаты ці на я.-н. мяжы. Лі маёй хаты дужа многа спарышкі расьцець. Хоць касі, такая балыная. Сухары Маг. СПАТВОРЫЦЬ зак. Зрабіць лайдакаватым. Спатворала пенсія ўсіх. Нада ж: усе едуць на базар, a сыцодзенты бульбу капаюць! Клімавічы Шкл. СПРАХЦІКАВАЦЦА зак. Набрацца вопыту, спрыту. Я ўжо спрахцікувалася - луччы сьвіней дзяржаць, чымся карову. Дасовічы Маг. СПУЛІЦЬ зак. іран. Украсці. Пайшоў быў на базар накупляць усяго, a нехта кашалёк спуліў. Вот i купіў! Прыхабы Бял. СПУСЦІЦЬ ВОЧКІ спалуч. Раскідаць што-н. недавязанае. Нашто вочкі спусьціў? Н.Аляксандраўка Чав. СРАМОЦЦЯ н. Ганьба, сорам. Пайшоў із йімі, дык толькі срамоцьця набраўся. Еслі б знаў тую долю, ніколі ні пайшоў бы. Смаліца Бых. СРОДЗІЧ м. 1. Родзіч. 2. Сваяк маладога ці маладой. Сродзічы завуць на банкетах ўсіх посьле хросных бацькоў маладога i маладой. Лабковічы Крыч. СРОЦТВА н. зб. Радня, сваякі. Я не знала, што гэта іх сроцтва. I пляту абышто. А сват йак падымецца, як закрычыць. Я й i ўмлела, дзетачкі. Клімавічы Шкл. СТАВЫ СТАВІЦЬ словазл. Рабіць кроены. Ставы ставім, навіваем, укідываем у ніт i бёрда - i тады ткём. Заходы Шкл. СТАЖАР'Я н. зб. Копы (сена, саломы). Бабы кругом ложаць сена ў стажар'я. А тут хм ара. Ведер як ўсхадзіўся, усё паразварочваў. Асман-Касаева Бял. СТАЛОВАЯ ж. 1. Сталоўка. 2. Перан. Месца, дзе летам ставяць жывёлу на абед. Кароў пагонім у сталовую, дужа сонца пячэць ужо. Лубнішча Маг. СТАН м. 1. Ферма. 2. Стойла. Цяперка кароў на стан ні ганяюць. Ветрынка Бых. СТАРЫЕ м. 1. Стары чалавек. 2. Перан. Сталы конь. На лузе пасвіцца шчэ адзін старык, пайдзі злаві. Нада бульбу падакучыць. Княжыцы Маг. СТАЎБЕНБ м. 1. Стоўб. 2. Груб. Маўчун. Чаго ты стаіш, стаўбень, i маўчыш? H. Аляксандраўка Чав. СТАПІЦЦА зак. Скіснуць. Стопіцца пірагон - i камочкі з'ясі. Смачна, яй богу! Сафійск Маг. СТАЎКІ мн. Прылада, на якой рэжуць дровы; козлы. Лажы дровы на стаўкі. Нада парэзаць да вечара, бо заўтра не будзе часу. Уголынчына Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі, стажаря
2 👁
 ◀  / 89  ▶