Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
РОСЦВІНІК м. Родзіч. Росыдьвінікі цяперіцька луччыя пыдаркі дарюць, yci быгатыя сталі, дзеніх многа маюць. Лабанаўка Чэрык. РУКАТЫ(Й) прым. Які схільны да дробнага крадзяжу. Раньшы была вельмі рукатая, цяпера пабойваецца. Дрыбін. РУШЫЦЬ незак. Чапаць. Не руш дзетку: яна ш хворая. Ялоўка Чэрык. РЫГАЦЬ незак. Няўмела іграць на гармоніку. Хто там зранку рыгаіць? Усе нервы папорціў ентай гармоняй. Сухары Маг. РЫДВАН м. жарт. іран. Моцны, чырванашчокі, мажны мужчына Халера зь ім, рыдваном етым, хай на яго сьцёгнах скулы пасядуць. Хамінічы Гор. РЫЗЗЯ, РЬІЗЬЗЕ н. зб. 1. Старое, падранае адзенне; рыззё. Насабірала нейкага рызьзя, а задаецца, што добра ў яе, ладна. Н.Аляксандраўка Чав. 2. Старыя рэчы. А там у нас рызьзе толысі вісіць. Малінаўка Бял. 3. Бруднае адзенне, якое трэба неадкладна мыць. Сяшньнячы ў мяне работы.. Яшчэ трэба рызьзя памыць. Брожа Бабр. РЫЗІНАВЫЯ БЛІНЬІ спалуч. Бліны з мерзлай бульбы. У тыя далёкія цяшкія гады наша сям'я кармілася дайжа рызінавымі блінамі. Прысна Маг. РЬІПАЛКА ж. Дрэнны гармонік. Купілі нейкую рыпалку. Рыпіць толькі, а пайграць німа на чым. Смаліца Бых. РЫЦЬ БУЛЬБУ словазл. Капаць, выбіраць бульбу. Усю восінь у нас чужыя бульбу калхозную рылі, а мы пра сваю ні забувалі. Трысціно Хоц. РЭЗБІНЫ, РЭЗВІНЫ мн. Рэзгіны. Прынясі мне сюды рэзьбіны. Ігліца Бял. Бацька прынёс на сабе рэзьвіны саломы на патсціл. Ямнае Бых. Січас резьвіны болын ліжаць, чым у рабоці. Раманаў Краснап. Вазьмі резьвіны да прінясі сена ношку. Глунікі Крыч. РЭГЧЫ незак. Жарт. Вельмі тучна смяяцца. Ім бы рэхчы. Так рыхчалі, ажно клаліся ад сьмеху зь мяне. Чырвоная Слабада Бых. РЭЗАНАЧКА ж. Касынка. Ёсьць прыгожая рэзаначка, але хаваю на сьмерць. Дзікае Глуск. РЭЗКА ж. Прылада рэзаць траву. Нажы ўжо ў рэсцы затупіліся. Нада натачыць. Харошкі Маг. РЭНЧЫКІ мн. Карункі. Я зьдзелыла к просьціне ренчыкі, ніхай будзець па старінке. Чырвоная Паляна Чав. РЭСОРКА ж. Брычка на высокіх рысорах. Вунь брыгадзір на рэсорцы pacкатуваецца. Заходы Шкл. РЭЯ ж. Дурная жанчына; пляткарка. Слухай рэсю ету, што яна кажа! Ніякага толку ў галаве няма, a пляце абы-што. Абы нічога ні рабіць! Хамінічы Гор. c САЛАПЯКА м. пагард. Той, хто часта высоўвае язык. Схавай язык, салапяка! Як дам пад бараду, дык i адкусіш яго. Хамінічы Гор. САЛАТОПКА ж. Месца, дзе закопваюць дохлую жывёлу. Што ш цяпера дзелаць, вязі на салатопку. Страхоўку палучыш, рас прапала карова. Сухары Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
6 👁
 ◀  / 89  ▶