РАЙДУГА ж. Вясёлка. Такей дождж быў, a цяпера, гляньце, райдуга красівая. Слабодка Маг. РАКАВІЦА ж. Прамежнасць між капытоў у парнакапытных. Парэзала мая карова ракавіцу, дык ня можа на нагу стаць. I віцінара клікалі, сіраўно ні памагаець. Лубнішча Маг. PAMOBIK м. Булей (домік для пчол). У нашай вёсцы ў нікаторых ёсць i шмат рамовікаў. Але пчолы слабыя. Мёду мала. Наверна, ні спіцыялісты. Клімавічы ІІІкл. РАНЕТЫ(Й) дзеепрым. Ранены. Я быў аж тры разы ранеты - у руку, нагу i плячо. Раны i шчас трывожаць, асобінна пры перамене пагоды. Гонча Кліч. РАСАДШК м. 1. Агарод для расады. 2. Залежы торфу. Як i тут вялікі расаднік! Во торфу! Вывозяць на поле каторый год i не вывязуць. Тударава Шкл. РАСТРАПАЦЬ зак. Груб. Расказаць абы-дзе; рассакрэціць. Ну i трашго ета цётка: рыстріпала па ўсёй вуліцы наш сакрет. Сухары Маг. РАСТУДЫ ЯЕ ТУДЫ спалуч. Жарт Праклён тыпу "Каб табе пуста было!" Чырнаруцкую дзярэўню Растуды яе туды. Каб не было ў ёй мілога, Hi хадзіла б я сюды (Частушка) Красная Горка Шкл. РАСУ М АК аг. Непрычэсаны чалавек. Ты ходзіш, якрасумак. Пайдзі зараз жа прычашыся. Лубнішча Маг. РАСЦІ ТАБУНОМ словазл. Расці кучай. У нас грібы пы адном ні растуць, а растуць цэлымі табунамі. Трысціно Хоц. РАУГАЧ м. Пагардл. Плакса. Вот раўгач дурны - равець i равець. А чаш? Цябе ж ніхто ня біў, ня страшыў. Хамінічы Гор. РВАЦЬ ПЯЧЭННЯ словазл. Хваляваць. Hi рьві ты мне пячэньня! I так тошна. Крапіўня Касц. РДЗІЦЦА незак. Ганарыцца. Ня рдзіся, дружок, ня рдзіся, Закупі мясьцечка й садзіся. (3 песні) Харошкі Маг. РЖЭЎНІК м. 1. Іржэўнік. 2. Перан. Месца рассцілання лёну. На ржэўніку ўсягды сьцелім лён. Мхінічы Красн. РЗАЦЬ незак. 1. Іржаць. 2. Смяяцца. I коні рзуць i нікультурныя людзі рзуць. Лабанаўка Чэрык. 3. Дурэць, свавольнічаць. Рзаў, рзаў i дарзаўся, пасадзілі яго ў цюрьму на цэлый гот. Харошкі Маг. РОЖ ДЗЕШ ЦА ж. Карэнная жыхарка. Яна ў гэтай вёсцы рождзеніца. I ўсіх ііо м ніць. Болын за сто гадоў маець. Красная Горка Маг. РОСКЩКА' ж. Посцілка, вытканая асобым узорам. У хаці чыста. На кравацях засланы роскідкі. Хораша ўсюды. Вот i зажылі, як людзі. Замасточча Глуск
3 👁