ПОЙКА ж. Соска. Hi ўмееш дзіцёнка накарміць? Надзень пойку на бутылку з малаком. А ты дзяржы толькі. Вот i ўся музыка! Прыхабы Бых. ПОКУЦЬ ж. 1. Покуць. 2. Месца, дзе кладуць нябожчыка. Панас ляжаў на покуці цэлых два дні - зімою было i не тапілі спецыяльна. Хацкавічы Чав. ПОТКІДЗЕНЬ м. Вілкі з доўгім дзяржаннем. Поткіднем падаюць сена на стох. Чырвоная Слабада Бых. ПРАВІЛЫ мн. Прыстасаванне, на якім распінаюць забітую жывёлу для здзірання скуры. Трэба зрабіць правілы для трусоў, бальшыя ўжо i жырныя. I шкуркі на шапку патрэбныя. Лубнішча Маг. ПРАТАЦЬ ЛЯДА спалуч. уст. Высякаць хмызняк, ачышчаць зараснік пад поле. Бывала, пойдзім прятаць ляда, a потым сеім проса. H. Аляксандраўка Чав. ПРАХА ж. уст. 1. Жанчына, якая прадзе. 2. Жанчына, якая мне лён. Ну й добрая ш ты праха, на ўсю вёску! Бабровічы Маг. ПРАЛЫСЩ Ь зак. Зрабіць што-небудзь з болыиага. Вот лянцяйка! Загадала хату вымясьці, дак яна пралысіла на сярэдзіне i думае, што добра зрабіла. Чырвоная Слабада Бых. ПРАЛЬ м. Красавік. Сёліта ў пралі было вельмі холадна. Асман-Касаева Бял. ГІРАСІЦЬМАМ незак. Будзем прасіць. Прасіцьмам у маці грошай на праігрывацсль. Падлужжа Глуск. ГІРАШМУЛЯВАЦЬ зак. Працерці, прадраць. Усю кухвайку так быстра прашмуляваў, купляй толькі табе. Шчамілаўка Бял. Hy, паглядзі ты на яе, ужо кохту прашмулявала. Угольшчына Бял. ПРАЦЯВ1К м. Унутраная частка коміна ў сялянскай хаце. Паложым сьцякло на комін, а як печку топяць, глядзяць у прыцявік, што неба аж відаць, а дым не ідзець уверх, a ў кварціру. Сухары Маг. ПРОЦЬМА ж. 1. Процьма. 2. Перан. Непраходнае балота. У тую цёмную й страшную ноч мы вельмі баяліся, каб не папасьці ў процьму. Прысна Маг. ПРОЦЯ прысл. Насупраць. Вот тут йіна, проця мяне, жывець, хлеб жуець i валу п'ець. Сухары Маг. ПРУТ м. 1. Прут. 2. Тупы край касы. Так касіў няёмка, што аж прут паламаў Вот дык касец! Чырвоная Слабада Бых. ПРУЦІНА ж. Прут, кій, дубец. Як узяў пруціну, сразу прызнаўся. Немерка Дрыб. ў ПРУЦІЧЫК м. уст. Драўляная палачка, на якую насаджваецца цэўка. Дачушка, дапамагі на пруцічык цэўку насадзіць. Мхінічы Красн. ПРЫ БЛУДЗІЦЦА зак. Знайсціся, выйсці з заблуджэння. Так я рада была, што дочачка мая прыблудзілася ўсё-такі к нам. Труханаўка Кругл. ПРЫБРЬІЦЬ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ словазл. Набыць спецыяльнасць. Мае дзеці хоць якую сьпіціяльнасьць прыбрылі: адзін трактарыстам, другі - слесарам, трэці - качагарам. Свяцілавічы Бял. ПРЫ ВОЖ ВАЦЬ незак. Прывозіць. У наш магазін заўсёды рэгулярна прывожваюць хлеб. Асман-Касаева Бял
Дадатковыя словы
пець
24 👁