ПЕШАКА прысл. Пяшком. А мы ж усё ўрэмя пешака ў школу хадзілі. В.Бялевічы Маг.
ПІІСЯТ, ПІДЗІСЯТ ліч. Пяцьдзесят. Піісят лет умесьці жывём, скора зылатую свадзьбу зьдзелыім. Лабковічы Крыч. Підзісят пар лапцей спляцець - i на базар. Пакупалі. Абідавічы Бых. Прайдзём підзісят вёрст - i ходзь бы што: былі сільныя. Макеевічы Клім.
ПІК м. Гудрон. Ой, сколькі піку! Кывычыцы Касц.
ПІЛЬШЧ м. Апілкі. Пільшчу во німа, саломы німа, ідзе ж можна ўзяць анціресна, чым патсцілаць скаціну. Сухары Маг.
ПІСКЛЁНАК м. Кураня. "Трэба йсці пісклёнкам даць есьці, а то пішчань бедныя". "Ай, іх кармі-раскармі, усё раўно пішчаць". Тударава Шкл.
ГИСТОНЫ мн. перан. Шкодлівыя дзеці. Во пістоны! Разьнеслі ўсё на сьвеце. I што бацькі думаюць? I чаму школа вучыць? Брожа Бабр.
ПІЦОГІ мн. уст. Зборкі ў адзенні (на рукавах, каўняры i інш.). Раней мы шылі сарочкі льняныя, прыгожыя, з піцогамі на рукавах i шыі. Княжыцы Маг.
ПЛАВУК м. Плывец. Які зь міне плавук, як сякера, на дно іду. Хамінічы Гор.
ПЛАСТЫ БІЦЬ, ПЛАСЦІЦЬ (сена, салому). Перабіраць сена, с алому, складваць у пласты. Ты бі пласты, а я буду капу класьць. Н.Аляксандраўка Чав. Не пласьціця болып: сена сырое, пластоў ні падняць. Галоўчын Бял.
ГШАХЕЙШЫ(Й) прым. Горшы. Плахейшая зімля была ўсігда ў біднякоў. Лабанаўка Чэрык.
ПЛАШЭЦЬ незак. Занемагаць, рабіцца хваравітым. Ён стаў з кожным даём плашэць. Смаліца Бых.
ПЛІСКІ мн. Самаробныя вілы. Вазьмі пліскі ў хляве i бяжы бягом на сенакос, відзіш, туча сунецца. Чырвоная Слабада Бых.
ПЛЮСЫ, ФЛЮСЫ мн. Познія грыбы (радоўкі). Плюсы - ета ўсяго зімовыя грыбы. Трысціна Ход. Флюсы растуць кучамі i радамі, такія сівыя, называем іх i радоўкамі. Сідаравічы Маг.
ПЛЮШАЎКА ж. уст. Жаночае адзенне. Цяперака ў лаўку рэдка прывозяць плюшаўкі. Чырвоная Слабада Бых.
ПЛЮШКІ мн. зб. Гнілая бульба. Хадзіла зьбіраць плюшкі, так i кармілася сама, i дзетак карміла. Слава богу, выжылі. Ой, не дай ты, божачка, болып такой жызьні! Клімавічы Шкл.
ПЛЯГАЦЬ незак. Хадзіць без справы, без толку. Узіла йна яго на поле, i ён плягаў за ей увесь дзень. Так мы жалелi етага дзяцёнка. Клімавічы Шкл. пляжыць незак. Ліць без упынку (пра дождж). Ета ж нада, цэлы дзень дошч пляжыць - усё вымакне, машыны пагразнуць. Брожа Бабр.
ПЛЯСНЮЫ прым. Які з вяснушкамі. У Анюты быў плясьнівы-плясьнівы твар, як была малая. А як вырасла, то ўсё прапала, цяпер твар чысты. Княжыцы Маг.
ПОЙДЗЕМА, ПОЙДЗІМА зак. Пойдзем. Пойдзема быстрей, бо спознімся. Харошкі Маг. Мама, заўтра пойдзіма за грібамі? Сласцёны Чав
25 👁