Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ПРЫДАНЬ ж. 1. Госці маладой. Частуюць прыдань ні так, як усіх. Гародня Мап 2. Пасаг. Прыдань была ні багатыя - сундук які, цёлка i пырсёнак. Гародня Маг. ПРЫДАННЕ н. Пасаг. Раныны абізацельна дачке даюць бацькі пріданьне карову, вечку, сундук. Лабанаўка Чэрык. ПРЫЗВАННЕ н. Назва; прозвішча. Такею рыбу паймалі, што ніхто ні ведаў яе прізваньня. Лабковічы Крыч. ПРЬІКАСНУЦЦА зак. Прычапіцца. Атстань! I чаго ты прікаснулася да мяне? Ялоўка Чэрык. ПРЫМКА ап Прыёмнае дзіця. Калі ў вайну прівазілі дзяцей з дзецкыга дому, дык мая сусетка прімку ўзіла сабе. Ай i харошая ж дзевачка вырасла! Сухары Маг. ПРЫМЛЯЦЬ незак. Прыняць. Падажджыце, я зараз ca стала ўсё прымлю. Шчамілаўка Бял. Прымлю ўсё c караваці, тады i спаць ляжаце. Пілыныца Бял. Зараз я прымлю ета. Уголынчына Бял. ПРЫНЯЦЬ ТРУДЫ словазл. Укласці вялікую працу для ч.-н. Да рівалюцыі штоб адзецца, нада было многа пріняць трудоў. Гарбатка Крыч. ПРЫПЛЕТНІК м. Месца за хатай, куды складваюць на зіму сухія дровы. Схадзі дачка ў прыплетнік, прынясі паленцаў сухіх. Падлужна Глуск. ПРЫПЯЧ АТАЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. Добра пріпячатаў ёнтабе. Часта будзяш успамінаць ету гульню. Н.Аляксандраўка Чав. ПРЫСКАЦЦА незак. Пырскацца. Цялега ня прыскалася, яна ехала роўна. Шчамілаўка Бял. ПРЫТЬІРАК м. абразл. Дзіўны чалавек. Ну й прытырак жа ты, Мікола, слова путнага ат цябе ні пачуіш. I як цябе зімля носіць? Смаліца Бых. ПРЬІХАПКАМ прысл. Прыхваткам, у вольную часіну. Калі ўвечары, калі зранку - прыхапкам буракі ўсе ў пограп перанасіў. Чырвоная Слабада Бых. ПРЫХОДЖАЦЬ незак. Прыходзіць. Вечарам прыходжа ды яе мамачка яе, а ён прыходжа да яе з ранку. Пільшыца Бял. Хазяін мой прыходжая дамой вельмі позна, будзіць вас будзя. Асман-Касаева Бял. ПРЫЧЫНДАЛЛЕ н. Прылады. Сабраў цясьляр сваё прычандальля i пайшоу у заработкі, нікога ні спрошваючы. Чырвоная Слабада Бых. ПРЫ ЧАСАХ прысл. 3 гадзіннікам. Сёньні ўсе багатыя, дайжа ўчынікі прі часах. Родня Клім. ПУКАЛКА ж. Яблык, які сам зваліўся з дрэва. Пасля дажджу столькі пукылык пыд нашымі яблынямі, што дзець некуды. Нада пагіробываць карові даваць. Косцінка Маг. ПУПАУКА ж. Ручка ў кассі. Трэба папытацца ў Змітрака, ці зробя ён пупаўку ў маё касьсё. Чырвоная Слабада Бых. ПУСТЫНЯ аг. перан. Пустабрэх. Пустыня ты, дык абы-што меліш, села п ціхінька ды пасядзела, як усе. Сасноўка Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 89  ▶