НЕСУСВЕТНЫ(Й) прым. Вельмі вялікі (ілгун, гультай i інш.). Сусед наш нісусветны лгун. 3 роду такі i памрэ такі. Чырвоная Слабада Бых.
HETPA ж. 1. Непраходнае месца. 2. Непагадзь. Куды мы ідом нетра тат ня лезь. У ету нетру. Брожа Бабр.
НІЖНЯЕ прым. н. Ніжняе, сподняе жаночае i мужчынскае адзенне.
ГІалатно йшло на ўсё - i на ніжняе, i на верхние. Тубушкі Бял.
НІКАЦЬ незак. Выглядаць, вывіжоўваць. Hi хачу, каб хадзілі да нікалі тут усялякія. Чырвоная Слабада Бых.
НЫ АЙДЬІМ А ЯК прысл. Немаведама як. Сядзім, вучымся, бувала, а двору іцці так баісься ўвечары, што нілайдыма як. Шышава Гор.
НІПЕЎНЫ прым. Слабы, дрэнны. У міне ўжэ такія зубы ніпеўныя, Замасточча Глуск.
НІЧАЕНЕЧКА займ. Нічога. Нічаенечка ні было пасыія вайны, цяпера ўсім давольны. Сафійск Маг.
НІЎЗАДАЎЗІ прысл. Незадоўга. Ніўзадаўзі ж i твой хазяін памёр, асталіся мы ўдовы пошля вайны. Свяцілавічы Бял.
НОНГЧЫ прысл. Зараз, цяпер. Нонічы добра жывецца ўсім. Ега вялікае шчасце. Кледнявічы Дрыб.
НОСАЛЬ м. абразл. Насаты чалавек; насач. Як буў носаль у маладосьці, так ім i застаўея да самай глыбокай старасьці. Пайшла за яго, бо загадалі бацькі. Хамінічы Гор.
HOCKI прым. Які доўга носіцца (пра матэрыял). Якое ж носкае палатно еты лаўсан! Праўда, потнае цела ад яго й адзенне іскрыць. Чырвоная Слабада Бых.
НОШАЧКА ж. Клунак. Людзі бяруць с сабой ношачкі i ня ведаюць, што йдуць на смерць. Хто мог паверыць, што немцы - такія гады. Слаўкавічы Глуск.
НУЛЁЎКА ж. Машынка для стрыжкі валос. Дзяцей луччы нулёўкай пастрыгаць. Тударава Шкл.
НУТРАННАСЦЬ ж. 1. Нутро. 2. Унутранасць. Нутріннысьць - ета серца, пячонка, лёхкія ў кыбына. Люзалава Мсц.
НЯВЕХНАЧКА ж. Нявестачка. А ў мяне нявехначка дужа добрая; колькі жывём, ні магу нацешыцца. Уголыпчына Бял.
НЯВЕСНА, НЯВЕХНА, НЯВЕХНАЧКА, НЯВЕХТА ж. Нявестка. А ідзе нявесна падзелася? Шамілаўка Бял. Не чуе нявехна, ваду беручы. Асман-Касаева Бял. А ў мяне дужа добрая нявехначка, працавітая i прыгожая. Угольшчына Бял.
НЯГО Ж прысл. Няўжо ж. Няго ж яна ня знала, што ён сёння прыдзе? Пільшычы Бял. А няго ж ты нічога ня ведаеш пра свайго старэйшага брата? Асман-Касаева Бял. Няго ж ты ні бачыла яе дачкі? Угольшчына Бял.
НЯЖ прысл. Няўжо ж, сапраўды. Няж не так? Дабужа Бых.
НЯЗДЗЕЖШ прым. Нетутэйшы. Вось еты нязьдзежні нарабіў бяды, а нам расхлёбвацца. Пільшыцы Бял.
НЯЗЬДЗЕШ Ш, НЯЗЬЗДЗЕШ НЫ(Й) прым. Нетутэйшы. Еты чылавек нязьдзешній. Бярозкі Хоц
Дадатковыя словы
тўдарава
15 👁