Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
НЯЗЛОМАК м. Здаравяка. Які ж ён нязломак! Бярэць бярно i кладзець на пірядок ходзь бы што. Чарнаручча Шкл. НЯЛЮБА ітрысл. Дрэнна, кепска. Нялюба мне жыць, няма ніводнай сястры, yce толькі браты. I ні пырадзіцца, i ні ныгаварыцца. Клімавічы Шкл. НЯПРОЦЬ прысл. Не супраць. Хочыш паступаць вучыцца? Ета i я няпроць. Сухары Маг. НЯМАШ прысл. Няма. Німаш яшчэ ў лесі ягыт, куды йта людзі йдуць? Старына Мсц. НЯПРАЎДЗІЦЬ незак. 1. Гаварыць няпраўду. 2. Не збывацца прадказанаму. Ай, карты нісколька ніпраўдзюць. Заполле Шкл. НЯЎЖЭЛІ прысл. Хіба, няўжо. Няўжэлі ўжо дошч пойдзіць, ходзь бы даў нам сена высушыць, а то адной тады зь йім цігайся. Харошкі Mar. НЯЎМЕЛКА аг. Няўмека. Есьлі мучыца цячэць, то й няўмелка сьпячэць. Лабанаўка Чэр. НЯЎСПЕЦЦА зак. Не паспець. Ой, дзевачкі! Няўспеліся пісаць песьні? Матафон нада. Сафійск Маг. НЯХОЛЬНЯ м. Неахайны чалавек. На вуліцы ходзіць нейкі няхольня. Адкуле ка ён паявіўся, ня ведаем. ГІрысна Маг. о ОТ ГЭТАЙ ПАРОЮ спалуч. У гэтую пору, у гэты час. От гэтай парою прыбягае да мяне брат i гаворыць: "Уцякайце ў лес!" Мы ўцяклі i засталіся жывыя. Несята Кліч. ОТКАЯ прым. Вельмі добрая. Цяпер жысь откая! I каля хаты, i ў хаце. I робім мала. I сыты, i адзеты. Чарнаручча Шкл. п ПАБОУТАЦЦА зак. перан. Патанцаваць. Цяперя ці ш такія танцы? Пабоўтаюцца: боўць, боўць - i канец. Татарка Кругл. ПАБУВАЦЦА зак. Абуцца (у лапці). Раней пабуёмся ў лапці, ды ідзём на вячоркі. А цяпера i плесці іх ніхто ня ўмеець. Бабровічы Маг. ПАГАНЁН м. Крыклівае дзіця. Паганён гэты цэлу ноч спаць ні даў: усё агу!" ды агу". A каб ён здаровенькі быў! Хамінічы Гор. ПАДАГНАЦЬ (бульбу) зак. Акучыць (бульбу). Трэба другі раз бульбу падагнаць. Чырвоная Слабада Бых. ПАДАДЗІЯЛЬНІК м. Чахол на коўдру. Дзеці, наце на адзіяла пададзіяльнік надзеньця. Заходы Шкл. Купіла сіццу дабрэннага на пададзіяльнік, a шшыць яшчэ ня шшыла. Сялец Бых. ПАДАКУЧВАЦЬ незак. Пачынаць акучваць бульбу. Нада ўжо бульбу падакучваць, а то перарасцець i зеллем зарасьцець. Княжыцы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падакўчваць
3 👁
 ◀  / 89  ▶