Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
НАХВІЛЯ прысл. Навошта. Нахвіля ты яшчэ адну сукенку прыдбала? Гэтыя хоць панасі. Угольшчына Бял. Нахвіля яны табе спатрэбіліся зарас? Асман-Касаева Бял. НАХІНУЦЦА зак. Нагнуцца, нахіліцца. Нахінуўся ён над ёй, пацалаваў, а што нельга ці што? Бялевічы Маг. НАХОДЖЫЦЬ зак. Знаходзіць. Сядзімо ў лесі, чакаем нівядома чаго, нас так ніхто i ні находдсыць. Як захацелі есьці, дык самі пачалі варушыцца. Слабада Бабр. НАЦЕНКА ж. Памылка пры снаванні кросен. Як гэта я магла наценку зрабіць у знаёмым дзеле? Мхінічы Красн. НАЦЯ дз. Наце. Надя вам стул, садзіціся. ІІІчамілаўка Бял. Наця вам хлеб i ложку, есьце. Пілынчыцы Бял. НАЧАНУЦЬ зак. Пачнуць. Кіно нычануць яшчэ ня скора. Асман-Касаева Бял. НАЧАРАСЯК прысл. Напрасткі. Пайдзём начарасяк цірас поля: бліжэй будзя. Бракава Маг. НАЧОЙ, НОЧЧЫ прысл. Ноччу. Начой мала сплю, нада нервы лячыць. Дасовічы Маг. Начой прыехалі хвашысты, акружылі дзяреўню i ўсю спалілі. Машкова Гор. Ноччы было страшней, чьш днём. Слабодка Бабр. МАЧЭРАЗ, НАЧЭРАСЯК Напрасткі. Ён пайшоў начэраз, а мы паехалі. Радзішына Шкл. Пайшлі начэрысяк, а прыйшлі пазьней усіх. Цяцерка Кругл. НЕДАВЯРАК аг. Той, хто не давярае. От ужэ нідавярак, ніколі ні паверыць. Што яму ні скажы -у с ё пераверне на свой лад, недавярак еты. Паршына Маг. НЕДАЛЭНЧА, Ш ДАЛЭНЧА аг. зневаж. Недарэка, няўклюдны, недалужны чалавек. Ну што, недалэнча ета, што яна можа? Hi хлопяц, а нідалэнча некійусё з рук падая. Мхінічы Красн. НЕДАЛЕКА аг. іран. Дурнаваты чалавек. Ці ж з етым недапекам куды ў людзі выйдзеш? Чырвоная Слабада Бых. НЕДАПЕЧАНЫ прым. Ненармальны, дурны. Я гавару яму: "Ідзі ў хату, а то дождж!", а ён стаіць, як недапечаны, i мокне. Брожа Бабр. НЕДАСЕКА ж. Загана. Як ні гаварыла маці, у палатне была недасека. Палатно на мяшкі пайшло. Мхінічы Красн. НЕЖАЧКІ мн. ласк. Ножачкі. Пажалеў ён свае нежачкі, сеў на гэтую ма» шыну, вот i прапаў саколік. Пільшычы Бял. ИЕПАПРАТАНЫ дзеепрым. Не схаваны. Хто быў не папратаны, таго пагналі на плошчаць, каб глядзелі на расправу с парцізанамі. Асман-Касаева Бял. НЕПАРУШ НЩ А ж. Такая, што не складае пары; не пара. А яна была яму непарушніца. Сухары Маг. НЕПУТНЬІ(Й) прым. Нядобры, неразваротлівы. У нашыя Ганны саўсём непутный мужык. Сухары Маг. НЕРАЗВЯЗНЫ прым. Маўклівы. Хвёдар у нас такi ўжэ неразвязны быў, а цяпера такі дбайны бацька стаў - проста любата. Княжыцы Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нахінўцца
2 👁
 ◀  / 89  ▶