НАКУДЛАЧЫЦЬ, НАКУЛЬДАЧЫЦЬ, НАКУЛЬДОЧЫЦЬ, HAКУЛ ЬД ЫЧЫЦЬ зак. Нагаварыць абы-чаго, напляткарыць. Ня слухайце яе, накудлачыць яна вам абы-чаго. Уголыычына Бял. Што ты тут накульдочыла? Acман-Касаева Бял. Іна вам накульдачыла, што i ні разбірыцё. Шчамілаўка Бых. Абы-чаго накульдычыла етая Прося. Пільшчыца Бял. НАКЛЮКАЦЦА зак. іран. Напіцца (гарэлкі, віна i пад.). Во наклюкаўся, чуць паўзе. Брожа Бабр. НАНАЧКІ прысл. 1. На ноч. Толькі ў лес наначкі збіралася ўся наша сям'я, а тут бух-бабах. I танкі папілі. I вёску запалілі. Шчамілаўка Бял. 2. Позна вечарам. Наначкі ў нашай хаце збіралася амаль уся маладзёж. Асман-Касаева Бял. Бывалу мы збіраліся наначкі i спявалі, вышывалі. Асман-Касаева Бял. НАНІЧКУ прысл. Наадварот (апрануць вопратку). От i адзелась, a сукенку то нанічку адзела! Ну, куда ш ісці так на вуліцу. Скрыпліца Kip. НАПРЫКЛЯЦЦА зак. Надакучаць, надаядаць. Ды ці доўга ты будзеш напрыкляцца? Ідзі адсюль, пакуль ні палучыў па заслугам... Чырвоная Слабада Бых. НАПСЕЦЬ зак. Набракнуць, намокнуць. Ета бярно так напсела, што аш цячэць зь яго. Шаламы Слаўг. НАПУЗЫРЫЦЦА зак. Наесціся звыш нормы. Во напузырыўся казённыга, што німа сілы йсці. Hy й завісьнікі! Немерка Дрыб. НАПУЦЩЬ, НАПУЧЬЩЬ зак. Паказаць, указаць. Прынясі карту, я вас напучу, куды ісці. Я вас магу напуціць, бо я ведаю ету мясцовасць. Ушльшчына Бял. НАРАСЦЬ ж. Нарыў. Нейкыя нарысьць нырысла ў цялёнка ў році, нічога во ня есь. Акуліцы Маг. НАРОЖШК м. Пасуднік. Палажы ложкі ў нарожнік, дачушка. Чырвоная Слабада Бых. НАРУГВАЦЦА незак. Здзекавацца, насміхацца. Наругваўся ён зь Ніны, i забалела дзеўка. А яму ходзь бы што - вот ірад. Сухары Маг. HACKABIK м. Мяшок адціскаць сыр. Наліла ўжо ў наскавік тварагу, буду ацыдіскаць сыр. Чырвоная Слабада Бых. НАСМЕТШК м. Качарэжнік. У насметніку стыяць кычырьга, чьшіла, вілкі. Хоцімск. НАСТРЫКАЦЬ зак. Ссекчы, высцебаць крапівай. Ну й i настрыкаю ш я цябе, унучак, крапіваю за вытаптаныя грады. Чырвоная Слабада Бых. НАСУЛЯ ж. зневаж. Насатая жанчына. Насулю такую ўзяў - багацце зьнікла, a i зараз ні магу на яе палюбоўна глядзець, але ж прывыклася. Хамінічы Гор. НАЎЛОННІ прысл. На каленях. Мая дзяўчынка так любіць сядзець наўлонні, што ня выказаць. Рымінка Чав. НАЎПРОЦЬ прысл. Насупраць. Наўпроць ля дома была школа. АсманКасаева Бял. Наўпроць расло вельмі многа арэшніку. Асман-Касаева Бял. НА ЎМЕЦІ (МЕЦЬ) словазл. Медь на ўвазе. Я ўмела на ўмеці законныць сяньні ету работу, ды ня вышла, як задумыла. Рымінка Чав
Дадатковыя словы
сямя
6 👁