МЫЧАЦЬ ЛЁН спалуч. Часаць лён. Лён на грэбені мычуць, патом у звязкі вяжуць. Мхінічы Красн. МЯЦІЎЯ н. зб. Бацвінне. Нада мяціўя карові аддаваць, а то згніець у гародзі. Прыхабы Бял. МЯЧКА ж. Церніца. Калі лён высахнець, круцім яго ў мячкі. Тубушкі Бял. н НАБУРДЫХАЦЬ зак. груб. Наліць (праз меру). Ну, што набурдыхаў поўнае судно, дайжа з верхам? Магілёў. НАГА ЦЕРАЗ ПАРОГ словазл. Першы крок (у сені, у хату i інш.). Толькі я нагу церас парог, а фашысты цап за мяне: дзе была? Куды хадзіла? Брыцалавічы Acin. НАГДА прысл. Калі-небудзь, сяды-тады. Нагда ён бывае ў нас, каскі расказвая. Сялед Бых. НАГЛЫТАЦЦА зак. Напіцца. Во, ужо ізноў наглытаўся. Пілыпчыцы Бял. НАДВОР'Е н. Двор. Чаму ты не памяла надвор'е? Смаліца Бых. НАДЗЁЖ А ж. Адзенне. Надзёжа мая нізавісная. Сухары Маг. НА ДОСВЩ ЦЯ прысл. На досвітку. Агата йшчэ на досьвіцыдя пашла ў ягады. Вусце Чэрык. НАД ДУХАМ прысл. Каля печы ці над печчу. Вольга, павесь-ка цадзілку над духам. Каменка Крыч. НАДЫБАЦЬ зак. іран. Знайсці; набыць. Ну й работку ж мы сабе надыбал i нада ш так апраставалосіцца! Тударава IIIкл. НАЕЗДЖЫ(Й) прым. Такі, які перасяліўся з адной мясцовасці ў другую. Сколькі наезджых прыехала ў нашу вёску, атабарыліся i жывуць хоць бы што. Прысна Маг. НАЖУТКА ж. Цёплая кофта. Нада надзець, наверна, нажутку, замерзлі ттлечы. Біскупка Бял. НАЗАЎТРАГА прысл. Назаўтра. Назаўтріга прійжджаюць міліцыянер i сьледувацель. Гародня Маг. Нызаўтріга міня сразу пыслалі ў разьветку. Маеевічы Клім. НАЙДА ж. Жанчына, якая паспявае пабыць усюды. Hy й Аріна - сушчыя найда, усюдых пабываець. Немерка Дрыб. НАКАСТЫЛЯЦЬ зак. іран. Адлупцаваць. Учора Ігнат ныкыстыляў свайго сына, сяньні, як шоўкавый. Мушына Мсц. НАКЛАДАНКА ж. Саматканая посцілка. Еіую накладанку ткала шчэ мая мама. Чырвоная Слабада Бых. НАКРУЦЩ Б зак. перан. Навязаць багата вянкоў цыбулі. Багата вянкоў цыбулі накруціда сёлета. Костачы Kip
Дадатковыя словы
надворе
2 👁