Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
МАСОЛ м. 1. Костка. 2. Падмазка. 3. Анучка для змазвання скаварады. Вымаж снычала скывараду масолам, a затым лажы ўжо цеста. Клімавічы Шкл. МАСНЩ А ж. Маснічына. Масьніцы пакаробіліся, надамяняць. Сялец Бых. МАТОК м. 1. Маток. 2. Вузел (на нітцы, матэрыі i інш.). На сукенцы ў Насці маток на матку. На нітцы завязаўся маток. Мхінічы Краснап. МАТРЫ мн. Канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання. Зграбі матры ў адну кучу, ніхай ні выляюцца пад ныгамі. Мхінічы Краснап. МАХАЁРЫ мн. Парванае адзенне. Панадзявала гэтыя махаёры, хіба німа чаго лепшага насіць. Замасточча Глуск. МАХЕР, МАХЯР м., іран. Майстар. О, ты ў міне махяр на ўсе рукі, як нічога ні робіш, а як станіш рабіць - нічога ні выходзіць. Хамінічы Гор. МЕЛЫІІЧЫК м. Мельнік. Мельшчык у нас дужа цікавы чалавек. Столькі людзей бачыў, дак многа чаго чуў. Уголынчына Бял. МЕНДАЛЬ ж. Медаль. У мяне ёсць дзве мендалі за вайну. Уголытічына Бял. Ён атрымаў мендаль за атвагу. Асман-Касаева Бял. Колькі я еагаравалася, каб атрымаць гэту мендалю. Асман-Касаева Бял. МЕТРЫ мн. Дровы падрыхтаваныя i складзеныя ў кубічныя метры (у лесе). Сасед вун воз метраў прівёс, а ты ўсё дрыхніш. Рыкі Маг. МЕШ АНКА ж. Прыгатаваны корм для свіней. На, дружок, мешанку свіням занясі. Угольшчына Бял. МІЗДРА ж. Пацёртая сырая бульба. Трэба дабавіць у міздру крыху мукі i будуць добрыя дранікі. Мокрае Бых. МІКАДА ж. Вафля. Купі мне, унучка, пачку мікады. Брожа Бабр. МІТРАХВОН м. Магнітафон. Прынясіце, дзетачкі, мітрахвон, тады я буду вам піяць. I кап па радзіва пірадалі. Тударава Шкл. МОНДРЫ прым. іран. Разумны. Каб ні такі мондры, то ні ўляцеў бы ў бяду. I ні разбіралі б, i ні судзілі б! Жыві сам - i ні мяшай другім жыць! I цябе ніхто ні пакрыўдзіць, калі ты крыўдзіць ня будзеш. Хамінічы Гор. МУНІСЫЦЯ ж. Амністыя. А як мунісьція была, дык яму пяць гадоў скінулі. Січас, як шоўкавый. Сухары Маг. МУРЫН м. іран. Чанавалосы, смуглы чалавек. I сам ён мурын, i мурын сын у яго. Хамінічы Гор. М Ы КАЦЬ МЫ ЧКІ словазл. Рыхтаваць лён да пражы. Учора мыкала мычкі, а сяньні буду прясьць. Каўшова Мсц. МЫС м. Нос лодкі. На мысе лучыну палілі. Штоб луччы рыбу можна было ночаю відзіць. Лабковічы Крыч. МЫСІК м. Востры канец яйца. Ня бі пушкай, а бі мысікам. Княжыцы Маг. МЫТАХОН м. Магнітафон. Пріехыў Пеця, дык мы ў яго ўсё на мытахон запісалі. Дзюжа харошыя запісі. Сухары Маг. МЫТЫ ЦЫ КЛЕТ м. Матацыкл. Данілка, дзетычка, ні купляй ты етый мытыцыклет, на што ён табе здаўся. Немерка Дрыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 89  ▶