МАДЗЕЦЬ незак. Маяцца. Ой, п'ець п'яніца нядзелю, А я зь дзеткамі мадзею. (3 песні) Красная Горка Шкл. МАДЭДА ж. іран. Пра жанчыну, якая любіць звышмодна апранацца. Што ета мадэда на галаву сабе ўзложыла? Ці ня хочаш i ты такую шапку прыдбаць? Хамінічы Гор. МАЗОЛІЦЦА незак. перан. Успамінаць. Ай, нам ужо, старым, ні інціресна, ня хочыцца ўжо мазоліцца. Гылыва баліць. Харошкі Mar. МАКАЗЕЙ м. Пабудова для зерня. Жыта раньшы было ўсё ў маказею. Перакладавічы Бых. МАКАТЫРНІК м. груб. Галава. Што, раскалоў свой макатырнік. Болын піць ня будзяш? Н.Аляксандраўка Чав. МА(К)ЦЫКЛЕТ м, МАНЦЫКЛЕТА м., МАНЦЫКЛЕТ, МЫНЦЫКЛЕТ м. Матацыкл. Чую: макцыклет загудзеў. Каменка Крыч. Мой мацыклет прайшоў пяць тысяч кілометраў. Ветрынка Бых. У нас дзеўкі езьдзяць на манцыклеце. Дзікае Глуск. Сын шыпка езьдзя на манцыклеці. Забор'е Бых. Які харошы манцыклет. Смаліца Бых. На вуліцы прасігналіў манцыклет. Ялоўка Чэрык. Ён цябе на мынцыклеце прівёс? Негін Касц. МАЛАДЗЯН м. асудж. Пра немаладога ўжо чалавека, які не кідае звычак маладых. Стары чалавек, a ўсё маладзіцца. Так i кажам: маладзян!" "Маладзян дык маладзян". МАМЕЙ груб. Маўчун. Што ета за мамей, толькі сапе ў нос i ўсё. Hi пагаварыць зь ім. Н.Аляксандраўка Чав. MAH аг. Падманшчык. У таго мана ты хочаш праўду знайсці? Плюнь! Прысна Маг. МАНІЦЬ незак. Клікаць жывёліну, заманьваючы. Усё летам мы сваю карову манілі, каб загнаць у хлеў, - так ёй ні хацелася ісці двору. Прысна Маг. MAHKETA ж. Манжэта. Схавай, фарсун, манкеты, а то павылезьлі з рукавоў. Прыхабы Бял. МАРАЗЯНКА ж. Ледзяная горка. Як былі дзецьмі, маразянкі марозілі i коўзаліся позиа-позна. Сухары Маг. МАРКЕР м. Акучнік. Вазьмі ў Піліпа маркер, трэба бульбу падагнаць. Чырвоная Слабада Бых. МАСЛІНКА ж. 1. Масленіца. 2. Абрад у вяселлі. Масьлінку начынаюць ш чьшьвірга - маслым гылаву мажуць, сырым адгыўляюцца... Лабковічы Крыч. МАСТАВЬІ прым. Драўляны. Ой, ты кладачка маставенькая, не гніся ты пада мной. (3 песні). Красны Бор Шкл. МАСЛУХ м., гл. КАЖАК. Людзі, якія прыходзілі з боку Браншчыны з мэтай падрыхтоўкі лесу для пабудовы ферм. Вунь пашлі два маслухі (кажакі). Кавычыцы Касц. МАСЛЯНЩА ж. Посуд для масла. Цяпера культурна - усё масла дзяржаць у масьляніцы. Галоўчын Бял
Дадатковыя словы
заборе, пець, позйа-позна, пяніца
1 👁