ЛУПСЕЙ м. зневаж. Чалавек з вялікімі губамі. Лупсей нейкій, адно лупы вялікія i болып нічога ў яго няма, а ён яшчэ свае фокусы выкідваець - вот дажыліся палякі: ні хлеба, ні табакі. Хамінічы Гор.
ЛУПЯНДЗЯ ж. зневаж. Жанчына з вялікімі i тоўстымі губамі. Шчэ й лупяндзя ета сваё пачала пастанаўляць. Даўней на яе ніхто i ня глянуў бы, а цяпеpa, глядзіця, яна шышка. Хамінічы Гор.
ЛУХЦІЦЬ незак. Гаварыць абы-што; несці лухту. Ай, ні лухці ты мне: галава ўжо баліць. Падгор'е Маг. Цэлый дзень лухціць i лухціць - i язык ні забаліць. Вішаў Бял.
ЛУЧЧЫ прым., прысл. Лепшы, лепш. Луччы сядзь, па-добраму сызнайся, ні дыжыдайся пакуліцька пруціну вазьму. Немерка Дрыб.
ЛУШ А ж. Легкадумая дзяўчына. У жонкі, хлопча, трэба браць працавітую дзеўку, a ні якую-небудзь лушу, што й анучы ні памыя. Аляксандраў Маг.
ЛЫНДАЦЬ незак. 1. Гультайнічаць, біць лынды. 2. Дарэмна хадзідь. Дзень цэлы па горадзі лындалі i нічогенька ні купілі. Чырвоная Слабада Бых.
ЛЬНІШ ЧА н. Льнянішча. На льнішчу лён сьцелім, a пасьля кароў пасьцім. Вусце Чэрык.
ЛЭНДЖА аг. Пустамеля. Лэндзіць i лэндзіць лэнджа еты. Абы толькі ні маўчаць. Што за вырадак! Хамінічы Гор.
ЛЮ ТАР м. уст. Бязбожнік. Лютар еты зноў награшыў. Зноў аблаяў i бацюшку, i бога. Хамінічы Гор.
ЛЮХТА Ж. Адтуліна ў печы, фундаменце i інш. Нада ўжо люхты ў хвундамінці закрыць, а то ў хаці халодна, хоць i топім печ. Цвёрдаў Бых.
ЛЯДАЦЬ незак. Рабіцца мутарна, моташна. Чаго йта мяне так лідаець, a ні ташніць? Ці жалудак ні забалеў? Н.Аляксандраўка Чав.
ЛЯДОЎКІ мн. Познія грыбы. Лядоўкі растуць да зімы. Бароўка Маг.
ЛЯКЕРКІ мн. уст. Лакіраваныя туфлі. Як даўней, дык i лякеркі былі роскаш. A цяперадька ўсё ні па чом - машыну йім падавай. Скрыпліца Kip.
ЛЯПАЎКА ж. жарт. Званок, які вешаюць на шыю блуднай жьюёле. Наша целка дужа зородлівая. Вот я й павесіла ёй ляпаўку на шыю. Чырвоная Слабада Бых.
ЛЯПЕШ Ш К м. зб. Алешнік. Выгань, сынок, кароў зь ляпешніка: там ужо німашыцька нічога есьць. Шаламы Слаўг.
ЛЯСКОЎКА ж. 1. Дзікая яблыня. 2. Плод дзікай яблыні. Такія кіслыя, аж рот дзярэць - гэтыя ляскоўкі. Прыхабы Бял. м МАГАЗІНШЧЫЦА ж. Прадаўшчыца. Ці скора ета мыгазіншчыца аткрыіць мыгазін. Хоцімск. Магазіншчыца некуды з'ехала, ажно цэлы дзень ні будзе. Падлужжа Глуск. ізноў у нас новыя мыгазіншчыца! Негін Касц
Дадатковыя словы
збродлівая, зехала, падгоре
15 👁