ЛЕЙ м. 1. Алей. 2. Канаплянае масла. Я купіла літру лею, няужэ ль мала будзець? Бярозкі Хоц. Нальём раньшы лаханку лею i ядзім. Бярозкі Хоц. ЛЁК м. Расол. Лёк - ета жышка ад рыбы. Заходы Шкл. ЛЁТКА ж. Адтуліна ў гтчаліным вуллі. Паглянь-ка, сколькі пчол поўзае на лёткі. Галоўчын Бял. ЛІВА ж. Вялікі дождж; лівень. Добра, што хоць ліва прайшла. Лепш сіраўно, чым без дажджу. Шчамілаўка Бял. ЛІГОТА ж. Ільгота. Лігота, кажуць, будзець. Дубна Слаўг. ЛШ НІК м. 1.Месца, дзе расце ліпа. 2.Маладая ліпа, з якой дралі лыкі. Лапці дзелалі з ліпніку. Бацька надзярэ, спляцем i носім. Абідавічы Бых. ЛІЗЕР, ЛІЗЕРТ м. Канава. Машына прама ў лізер(т) з'ехала, так сліска было на дарозі. Сялец Бых. ЛІКСАНДРА аг. Аляксандр, Аляксандра. Наша Ліксандра другей раз замуж вышла, жывець луччы першыга. Немерка Дрыб. ЛІПСІРДАК м. Пінжак. Накінь, сынок, хоць ліпсірдак, усё ж цяплей будзіць. Немерка Дрыб. ЛІСА ж. 1. Ліса. 2. Прапаленая дзірка. Ай, сяньні вялікую лісу палучыў каля цяпла. Забор'е Бых. ЛІСАВЕТА ж. Елізавета. Лісавета, ай, Лісавета, хадзем у ягады! Дзікае Глуск. Л1СЩ А ж. 1. Лісіца. 2. Участак лугу i лесу, дзе раней была нара лісы. Столькі вады на лісіцы, што ногі ні высыхалі, калі касілі лух. Кострычы Kip. 3. Самаробныя ціскі. Зажмі жэрдзь у лісіну. Тады луччы будзець цісаць. Забычанне Касц. ЛІСЦІК м. 1. Лісцік. 2. Люфцік. Адкрый, сынуля, лісьцік, а то нешта ў хаці ўгарна. Заполле Шкл. ЛІШ ТВЫ мн. 1. Ліштва. 2. Перан. Карункі. Я i ліштвы сама рабіла ны рушнікі. Акулінцы Маг. ЛІШ ЧОТКА ж. уст. Падстаўка, якой карысталіся пры трапанні льну. У даўнія часы лён трапалі пры помачы лішчоткі. Ета такая патстаўка. Мхінічы Красн. ЛОГ м. 1. Лагчына. 2. Месца, дзе сцелюць лён. Шафёрка, табе брыгадзір казаў вазіць лён з лога. Галоўчын Бял. ЛУЖ А ж. 1. Лужа, гразь. 2. Перан. абразл. Той, хто многа выпівае. Дзе ты напоіш лужу етую! Яму i вядра мала! Хамінічы Гор. ЛУЗНУЦЬ зак. груб. Ударыць; трэснуць. Адыдзі, нехрысьць! Як лузну шчас, дак дзісятаму закажаш. Чырвоная Слабада Бых. ЛУПАКА ДАЦЬ словазл. Уцячы, даць дзёру. Скоранька далі лупака, як міліцыя паявілася. Дзікае Глуск. ЛУПАНУЦЬ зак. 1. Лупянуць. Як лупануў дождж, дак мы нызад. Бярозкі Ход. 2. Перан. Пабегчы (вельмі хутка). Мы лутіанулі па етай дарозе, i нас ні дагналі. A суседзей дык пабілі. Во гады! Чарнаручча Шкл. ЛУГІАТЫ(Й) прым. 1. Які з вялікімі вачамі. 2. Які з вялікімі губамі. 3. Перан. Які кідаецца ў вочы. Ідзе ты купіла, кумка, такую лупатую кашамірку? Чырвоная Слабада Бых. зз
Дадатковыя словы
заборе, зехала
2 👁