ЛАДЗЩ Ь ЛАД словазл. Дапамагаць малаціць у два цапы. Выбівала я нібыгата, а ладзіла лад добра. Юзефоўка Хоц.
ЛАЗОБКА ж. Посуд для мёду. Маем лазопку мёду ліповыга - ат прастуды будзям лячыцца. Каўшова Мсц.
ЛАДНА прысл. Шмат, многа чаго-небудзь. Ладна дабра ў яе, хоць i ўдовая. Н. Аляксандраўка Чав.
ЛАЙДУНКІ мн. Прыколкі для валасоу Закалю лайдункі спераду, а хвост" зраблю ззаду - i фаршу сабе. Шчамілаўка Бял.
ЛАЙТУТЫ мн. Прысмакі. Кончылісь яму лайтуты. Шаламы Слаўг.
ЛАМ АНІКІ мн. Саматканыя коўдры, палавікі i інш. Сяголета маці саткала ўсяго толькі два ламанікі, можна было б болын, але стараватая ўжо, слаба бачыць. Бабровічы Маг.
ЛАМ ІНА аг. Гультай, абібок. Ці ж гэты ламіна паможа табе? У яго самога нямашака ніводнага палена, а ён табе паедзе ў дровы! Чырвоная Слабада Бых.
ЛАНПА ж. Лямпа. Калі нямашака лекгрычаства, то палім карасінавую ланпу. Чырвоная Слабада Бых.
ЛАНТУХ м. 1. Жывот, страўнік. 2. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Наш Іван -так і лантух, як павернецца, дык абязацельна што-небудзь ськінець. Прыхабы Бял. / W ЛАСАУКА ж. 1. Ласаванне. 2. Дастатак. Пятроўка - галадоўка, спасаўка ласаўка. Цяцерын Кругл.
ЛАСОМ А ж. Салома. Дзіўчаты будуць пірасушываць ласому. Перавалошня Клім.
ЛАПАЦЕЦЬ незак. Ехаць. А на выхадны ўсе тады лапацяць у дзярэўню. Набяруць сала, мяса - i назат. Сёе-тое i памагаюць нам. Тударава Шкл.
ЛАПШ А ж. Латка. Вазьмі лапіну такую ш, як тваё плацьця, i прыклей. Чырвоная Слабада Бых.
ЛАПУШ Ы ЦЬ незак. Ірваць што-небудзь паспешліва, без разбору Дзеці моркву лапушылі, ні так наеліся, як наглумілі. Прыхабы Бял.
ЛАТУШКА ж. Драўляная міска. Цяперацькі ў нас такіх латушак нямашака. Скурцы Кругл.
ЛАЎКА ж. 1. Лаўка. 2. Магазін. У лаўцы ёсь мука сойівыя. Шаламы Слаўг. Пайдзём, сусетка, у лаўку сходзім. Тратны Клім.
ЛАЎРЫ Н м. Яр. Чорт яго ведае, гэтага п'яніцу, можа дзе ў лаўріне ляжыць. Нада йсді шукаць. Вы тут пасядзіця пакуль. Шышава Гор.
ЛАХАНКА ж. Міска. Бярі лаханку з малаком у судні да й еш. Мілаславічы Клім. ✓ ЛЕТАШ КА ж. Цялё, якое перазімавала адну зіму. Ета леташка будзе добрай каровай: i есць харашо, i ласкавая. Машавое Касц.
ЛЕТЫ ДАГАНЯЦЬ словазл. Гады лічыць, успамінаючы. Як сяду я i паеду леты даганяць, дык аж слёзы самі просяцца. Асман-Касаева Бял
Дадатковыя словы
пяніцу
20 👁