КУЁЎДЗІЦЦА незак. Круціцца, капаіпыцца. От ета дзіцёнак, куёўдзіцца i куёўдзіцца, аж у вачах мітусіцца. Н.Аляксандраўка Чав. КУКНУЦЬ зак. ІІамерці. Што за гора ў нашу вёску ўвалілася, ужо пяць чалавек кукнула за адзін месяц. Прысна Маг. КУКУЛЯ ж. Зязюля. Ужо кукулі прыляцелі, сяньні сама чула, як кукавалі. Хамінічы Бых. КУКУРУЗНІК м. зб. Сцябло кукурузы. Кукурузьнік дужа любяць каровы. Цяцерын Кругл. КУКСА ж. 1. Кукса. 2. Нарасцень на целе. Во вырасла ў мяне на назе гэтая кукса, дык не магу падабраць сабе чаравікі. Княжыцы Маг. КУЛДОНЩ Ь незак. жарт. Спяваць. Ганна, кулдонь мне песьню, хопіць етым сьцюдзентам, яны й так многа запісалі. Бабровічы Маг. КУНДАЛЬ м. зневаж. Кудлаты чалавек, кудлач. Што ты сваімі кудламі трасеш, кун даль ты етакі! Едзь у свой горад ды пастрыжыся лети. Хамінічы Гор. КУПАСТЫ (Й) прым. Густы, круітчасты. Каноплі былі купастыя. Ох, ł вазьні ж было зь німі! I ўбіралі, i мачылі, i ткалі! Машавое Касц. КУПЛЕНЫЯ ЛЮДЗІ спалуч. Людзі, што пераселеныя на работу адкульнебудзь. У гэтым доме жывуць толькі купленыя людзі. Гэта для іх спрыяльна зрабілі. Затое i рабочыя рукі знаходзяцца. Княжыцы Маг КУРАСПЁЛКА ж. Ранняя бульба. Плоха, калі нямашацькі курасьпелкі усе бульбу ядуць, а ты жджы. Цяцерын Кругл. КУРАШКА ж. I. Прыстасаванне падкурваць пчол. 2. Toe, чым запраўляюць прыстасаванне падкурваць пчол. Пабягі-ка, сынок, набяры пабольш курашак. Вот пчолы ядавігыя! I курашка ім ні па чом! Прыхабы Бял. КУРТАЧ м. Нізкарослы чалавек. Глядзі якей куртач пайшоў. Адкуль ён такей узяўся? Аксенькавічы Бял. КУТКІ мн. зб. Асадка акна, дзвярэй. Хоць у старой хаце, але былі новыя куткі. Княжыцы Маг. КУЧМА ж. 1. Куча. 2. Чалавек з непрычэсанымі валасамі. Кучма нейкая, а ні дзеўка, а шчэ з горада прыехала. Чырвоная Слабада Бых. КУШ ОРКА, КУШ ЭРКА ж. Акушэрка. Мае роды прымала саўсім маладая кушорка. Каменка Дрыб. Кушорку звалі - так плоха было. Дубна Слаўг. л ЛАБАВІК м. Франтон (звычайна ў гумне, хляве). Будзем, як раней, гумно рабіць з лабавіком. Княжыцы Маг ЛАГОШ ЫЦА а г зневаж. Крываногі чалавек. Етую лагошыцу й на кані ні пірагоніш. Шаламы Слаўг. ЛАДЗГАН м. зневаж. Малое дзіця, якое соўваецца, лазіць куды не трэба. Каб не схапіла за нагу, разьбіўся б ладзган гэты, як з лавы зваліўся. Во непаседа! Шаламы Слаўг
Дадатковыя словы
кукурўзнік, кўкнуць, кўкса, кўпленыя
6 👁