КОНДРА ж. 1. Коўдра, вытканая з кудзелі. Нада лапіць кондру, а то саўсім падралася. Н.Аляксандраўка Чав. 2. аг. П'яні ца. Вун кондру чуць жывога павялі дамоў Хто ш так напаіў? Елавец Хоц. КОПАНКІ мн. Сані з бярозы, выкапанай з коранем. Зыпрагай конанкі да й паедзем у барок: нада дроў назапасіць. Н.Аляксандраўка Чав. КОПАЦЦЕ н. Вецце. Такі важкі яблык, аж копацце гнецца. Машавое Kacцюк. КОПАТ м. Сук. Яблыкі ўсе копыты абломюць. Такей урыджайны гот! Машавое Касц. КОПКА ж. Пячурка. Маці паклала цыбулю ў копку, дак йіна ўзіла дый прырасла. Верамейкі Чэрык. КОРЫ мн. зб. Від туфлі, абутку. А дзе ты купіла сабе такея красівыя коры? Елавец Хоц. КОЎШ м. 1. Чарпак. 2. Драўляная аправа (у жорнах). Трэба новы коўш збіраць для жорнаў, а то мука рассыпаецца далоў. Лубнішча Маг. КРАШ ЎНІКІ мн. Кураняты. Апяць крашунікі ў агарод зайшлі. Hy, што йім зьдзелыць, пасаветуйця! Мушына Мсц. КРОСНЫ мн. 1. Кросны. 2. Аснова для ткання. Кросны снімаюць c сноўлі i плятуць у пляцёнкі, патом мочуць. Тубушкі Бял. КРОШ КУ прысл. Крыху. Пасадзіла во крошку бульбы. Хай расьцець. I ўход за ей нівялікі. I польза будзець. Чарнаручча Шкл. КРУПАДЗЁР м. уст. Той, хто пытлюе муку. Во які быў багаты той крупадзёр. C усяго раёну везьлі к яму малоць жыта i пшаніцу. Прысна Маг. КРУПЧАТКА ж. Блін з круп. Дранікі надаядалі, дык мы малолі крупы i з етай крупяной мукі пяклі крупчаткі - якія ні былі, a ўсё-такі ні драныя бліны. Баравіца Бабр. КРЫ М АЧЫ К м. Невялікі нож; ножык-складанчык. Бяры свой крымачык, пойдзем у абабкі. Чырвоная Слабада Бых. КРЫЖАВАЯ ДАРОГА спалуч. Дарога на скрыжаванні. На купалле хадзілі на крыжавую дарогу. Пееьні пелі, кастры палілі, скакалі ціраз іх. Юіімавічы Шкл. КРЫ ЛЬЦЫ мн. Шалупінне ад аўса, кукурузы. Hi ўрадзіў авёс, адных крыльцаў назьмятала ворах. Н.Аляксандраўка Чав. КРЫ ЦЬ ПАД ГРАБЕНКУ спалуч. Рабіць саламяную страху (каласамі ўверх). Слухай: ці ўмееш крыць над грабёнку? Накрый ты мне хагу пад грабёнку. Н.Аляксандраўка Чав. КРЫ ЦЬ ПАД КОЛАС спалуч. Рабіць саламяную страху (каласамі ўніз). Слухай: накрый-ка ты мне хату пад колас. Н.Аляксандраўка Чав. КУЗЮ КА ж. Бручка; кузіка. А там пірад лесам еёліта кузюку пасейілі. Харошая! Смаліца Бых. КУЁЎДА аг. Гарэза, непаседа. Што ета за куёўда, ні пасядзіць ні мінутачкі спакойна. Н.Аляксандраўка Чав. зо
Дадатковыя словы
крашўнікі, пяні
12 👁