КАЎБУХАВАТЫ (Й) прым. Які з вялікім жыватом. Вельмі ж каўбухаватая карова ў Мікулінай. Праўда, хоць многа есьць, але i многа малака даець. Княжыцы Mar.
КАЎКАНУЦЬ зак. Выпіць, кульнуць. Вось бы цяпер каўкануць бы чарку, то й сьпявалася б добра, i ўспаміналіся п усялякія песьні. Прысна Маг.
КАХАЛДАЧЫ ЦЬ незак. жарт. Спяваць. Во, калі б была Полька, то яна вам кахалдачыла. п. Рыкі Маг.
КАЧУЛКА ж. 1. Качалка. 2. Прылада для выраўноўвання на полі пасеянага зерня, Качулка раней аш прыгала за канём, a цяперацькі ўсё поле роўненькае так укачаюць, што хоць сам качайся - адна любата, Бабровічы Mar.
КАШ ЎЛКА ж. Плецены выраб для пераносу чаго-небудзь (карзіна ці кош). Вазьмі кашулку i схадзі ў мыгазін за хлебам. Няўжо ж i ета табе цяшка?! Ой, горюшка маё! Рэкта Слаўг.
КВАСКА ж. Скрыня, куцы кладуць мяса. Цэлую кваску мяса наклал i. Буднеў Кліч. (К)ДВОРУ прысл. Дадому. Палата, я пайду (к)двору: нада зьбіць масла. Бярозкі Ход.
КЕЛЬНЯ ж. жарт. Старая, невялікая хата. Пасяліліся мы тут, бо гэта кельня ўжо даўно пуставала. Княжыцы Маг.
КШ ЕЦ Ь незак. 1. Кіпець. 2. Поўніцца. Бувала, кіпіць дзяреўня ат песень. Асобінна вечарам. Тударава Шкл.
КШ ЯЦ Щ Ц А незак. Злавацца. Чаго ты кіпяцісься. Біражы нервы, на старысьць прыгадзяцца. Чарнаручча Шкл.
КІСЛУХА, КІСЛУШ КА ж. Страва з прасяных круп, падрыхтаваная на сыроватцы. Кап пад'ела кіслухі, кажыцца, пыздыравела п. Н.Аляксандраўка Чав.
КЛЁЦ м. Зуб бараны. I стальны клёц, а паламаўся, калі я бараніў першы раз бульбу. Чырвоная Слабада Бых.
КЛОДАЎЕ н. Могільнік. На клодаўі прасла павалілася, i німа каму яго паставіць. Сялец Бых. ✓ КОКА н., ласк. 1. Яйцо. 2. Бульба. А мальцы крічаць: "Мама! Дай кока". Шаламы Слаўг.
КЛУМ БЫ мн. Туфлі на драўлянай падэшве. Як ёй ні сорамна такія клумбы надзела i ходзіць! Прыхабы Бял.
КЛЫ БАЧ м. абразл. Клышаногі чалавек. Хай клыбач еты ідзе сам! Я ні за што не пайду. Хамінічы Гор.
КЛБІШ АЎКА ж. Клышаногая жанчына. Клышаўка таксама ў клубе была. Хамінічы Гор.
КОЗКА ж. Страказа. Козкі лётаюць - значыць цёпла будзець. Прыхабы Бял.
КОЛАЧКА КАЎБАСЬІ спалуч. Кавалак каўбасы ў выглядзе кольца. Раньшы у кыляды толькі мяса начынюць, колачку куўбасы, сала ~ i тады свята. Цяперя так ядзім кождый дзень. Заходы Шкл
Дадатковыя словы
качўлка, падела
17 👁