ЗАЛОЖАЧНІК м. Драўлянае прыстасаванне закладваць ложкі, каб сушыліся пасля мыцця. Заложачнікі ці вешалі на сьцяну, ці ставілі на стол. Чырвоная Слабада Бых. ✓ ЗАМ УДОХАЦЦА зак. Стаміцца. Сённі за етымі свіньнямі замудохылась. Ніхай яно згарыць: есьці смашна, але ж гадаваць трудна. Чарнаручча Шкл.
ЗАНЕТКІ мн. уст. Вяселле. Я ўжо етыя гады ні хаджу на занеткі, дык i песьні пазабылася. Прысна Маг.
ЗАПАСКІ мн. Першы выган у поле жывёлы пасля зімы. Заўтра ўжо запаскі кароў. I ня згледзім, калі лецейка прыйдзець. Клімавічы Шкл.
ЗАПЛІКНУЦЬ зак. Зашпіліць. Заплікні сарочку, дарагей! Ніхарашо з голай шыяй. Нядашава Маг.
ЗАРЧЭЙШ Ы (Й) прым. Прыгажэйшы. Вешай гардзіну етым бокам, кажыцца тут яна зарчэйшая. Н.Аляксандраўка Чав.
ЗАСІЛІЦЦА зак. Трапіць у бяду. Будзеш бегаць позна, дык засілісься дзенебудзь. Слабодка Дрыб.
ЗАСІЛІЦЬ зак. Зачэрпнуць (вады). Хадзі-ка, дзетычка, засіль мне вады. Бярозкі Хоц.
ЗАСТАСАВАЦЬ незак. Сустракаць (кароў з поля). Дзетачкі, няма мне січас часу з вамі рызгыварываць: трэба йсьці кароў застасваць. А то ж згубіцца наша цёлка. Клімавічы Шкл. А ЗАСТАЛЩ Ь зак. Пакласці столь. К восіні сват сваю хату i засталiў, i замасьціў. Паршына Гор.
ЗАСЦІГНУЦЬ зак. Застаць. Раньнія зіма засьцігла нас зфасплох. Некаторыя с палёў ні ўспелі ўораць усё. Вот быў страшный гот. Машкоўка Гор.
ЗАСЦІЦЬ зак. Запэцкаць вопратку. Адась! Як жа ты засціў новую кашулю? Ці ж я табе буду кожный дзень новую даваць? Прысна Маг.
ЗАТХАЛА н. 1. Заткала. 2. Засланка. Дзе ш ета затхала падзявалася: няма, чым печ зачыніць. Галоўчын Бял.
ЗАХАМУТАЦЬ зак. перан. Поўнасцю завалодаць к.-н., прымусіць працаваць на сябе. Ш йдзі, чалавеча, ў прымы, зыхымутаюць цябе - будзіш дзень i ноч рабіць, як заклятый. Шышава Гор.
ЗАХОДДЗЕ н. Прамежак (паміж сцяною i печкай). Заходзьдзя забіць над а, а то ўсё зыкідайіцда туды. Рыкі Маг.
ЗАЩ ВАЦЬ незак. Прымушаць. Яе ці зыцівай ці не, ці ш йіна паслухыйіць. Сухары Маг.
ЗАЦІСНУЦЬ зак. 1. Заціснуць. 2. Перан. Звесці ca свету7. Штогод якога кабанчыка ці баранчыка зацісьнем - i мяса ні зводзілася. Трохі ўмелі жыць. Баравіца Бабр.
ЗАЦЭЛІЦЬ зак. Заняць (поўнасцю). Немцы ехалі, каб зацэліць ету вёску. Там i пысялілісь гады. Тударава Шкл
Дадатковыя словы
ўбраць
81 👁