ЗАЧУЦЬ зак. Пачуць. - A зачуў жа гэта Колечка. - A ні чаруй жа ты, Танічка (з галашэння) Красная Горка Шкл. ЗАШ КІРКІ прысл. За каўнер. Ён так ухваціў мяне зашкіркі, што усе пугаўкі павырвалісь. Во гэта стораш! Сялец Бых. ЗАШМУЛЕНІК, ЗАШМУЛЯШК м. асудж. Той, хто ходзіць у брудным, заношаным адзенні. С хаты ні путчу, пакуль ні пірадзенісься, зашмулянік ты. Людзям жа стыдна ў вочы глядзець будзець. Хамінічы Гор. ЗАШ НЭЙДАРЫЦЬ зак. іран. Прышыць. У наш час кожны можа зашнэйдырыць сам сібе гузік у пальто, а ні лётыць расхрыстаным. Ёсьць кагда, ні кажыце мне! Трылесіна Дрыб. ЗАШ ЭРХНУЦЬ зак. Пакрыцца тонкім лёдам; крыху замерзнут». Сажалка толькі зашэрхла, ні нада дзяцей пускаць, пакуль добра ЗЛЯКАЦЦА зак. Спалохацца. Цяпера табе я накажу такоя, што ты й зьлікаесься. Асман-Касаева Бял. ЗНАЙДЗЁНЫШ м. Апошняе дзіця ў сям'i (звычайна сын). Па вуліцы бегае толька Васілісін знайдзёныш. Ох, i балуець жа яна яго. Княжыцы Маг. ЗНЕЛЮ БЕЦЬ зак. Надаесці, абрыднуць. Як жа вы мне ўсе зьнелюбелі, вочы б мае вас ні бачылі. Н.Аляксандраўка Чав. ЗНЕЦЕЙКУ, ЗНЕЦІЎКУ прысл. Знянацку. "Васіль падышоў да яе знецейку, дак Ганна й спалохалася". - Ты кажаш зьнеційку", а на судзе ні так гаварылі. Бабровічы Маг. ЗРУГАННЕ н. Здзек. Аддыла во дачку ны зруганьня, а ўсё ж дзіцёнык свой, жалка. Сафійск Маг. ЗЫКАЎКА ж. Куслівая муха, якая з'яўляецца ў ліпені. Як паявяцца зыкаўкі, іх дужа баяцца каровы й коні. Каровы дык калі ні пабзыкай, то падымаюць хвасты ўгору. Прыхабы Бял. ЗЭС м. Пранізлівы холад. Які зэс на дварэ! I красавік, здаецца, настаў. Прыхабы Бял. ЗЯГРАТЫ(Й) прым. Які з вялікімі вачыма; зіркаты. Малы, а зяграты, як бацька. Такія вочы! Як яблыкі! Хамінічы Гор. ЗЯЛЕЗЗЕ н. зб. Жалеза. Зялезьзя - ні прайсці, а, гаворуць, міталалом нада. Сухары Маг. i / / ІГЫ, Ы ГЫ часц. Ага, але. - Ці хадзіў ты сяньні ў школу? - Ігы. Сухары Маг. ІДЗІ ТЫ! Выкл. Што ты! - "Сёліта маё зьвяно будзіць первым". - "Ідзі ты!" Рэкта Гор. ІЗДЗІВЕНЕЦ м. Нахлебнік, утрыманец. У яго йшчэ двоя ізьдзівенцаў удвору. Шаламы Слаўг
Дадатковыя словы
зачўць, зяўляецца, сямi
1 👁