АВЭЗГАЦЬ зак. Забрудзіць. Толькі надзеў бацінкі - i ўжо завэзгаў у грась. Рэкта Гор. ЗАГАРАДА ж. 1. Загарода. 2. Стойла. Цяпера каровы ў загарадзі болыла. Ветрынка Бых. ЗАГВІНЫ мн. Уст. Апошняя нядзеля перад постам. У гэту нядзелю мы павінны ўсюды ўправіцца, а то зараз загвіны, a ў нас работы да пакоты. Прысна Маг. ЗАГРАЧ ж. зневаж. Зіркаты чалавек. От велькія вочы - заграч нейкі, а ні ладны малец. Хамінічы Гор. ЗАГУН НАВЁСЦІ спалуч. Даць ганьбу, зганіць. Што ты на нашу рыбу загун навяла? Н.Аляксандраўка Чав. ЗАДАВАСТЫ(Й) прым. Ганарлівы (чалавек). Ай, баба, якая ты задавастыя, аш праціўна глядзець. I старой стала, а розуму ні на грош. Тударава Шкл. ЗАДЗВІЖ КА ж. 1. Засаўка. 2. Юшка, я кую засоўваюць пасля выпальвання печы ці печкі. Гл. закутычка. Трэба зрабіць задзвіжку ў печы. Лубнішча Маг. ЗАДНЯЯ ХАТА спалуч. Частка сялянскай хаты, дзе стаіць печ; кухня. У за днюй хаці ўсігда натуптына. Вусце Чэрык. ЗАДРЬШ А аг. Неахайны чалавек. Такей задрыпа, ходзіць бязь дзела, ходзь бы памыўся. Барсукі Шкл. ЗАЁЎНІ мн. Куткі, загарадкі (у свірне, хляве). Былі заложаны ўсе заёўні ў хляве, a йшчэ i на стох хапіла саломы. Княжыцы Маг. ЗАЗРОНІК м. Зайздроснік. Зазронік етый нікому нічога ні дасьць, a ўсё грабець i грабець к сабе - як бы на той свет ўсё забярэць. Хамінічьі Гор. ЗАЗРО Н Щ А ж. зневаж. Зайздросніца. Во ўжо зазроніца, ні крошкі ні дасьць, хоць памры. Хамінічы Гор. ЗАКАБАЙ м. Цёмны кут у хаце. Калі ня будзеш, сыне, спаць, пасадзім у закабай. Замасточча Глуск. ЗАКАТВАЦЬ ГРЫБЬІ словазл. Кансерваваць грыбы на зіму (звычайна ў слоікі). ІДяперя ўсі грібы закатыюць, закатьпоць i закатыюць. П аназыкатыюць на цэлую зіму, патом з бульбай ядзяць. Ой, смешна! Луччы мяса. Вепрын Чэрык. ЗАКВЕНЧЫ ЦЬ зак. Загаварыць пасля доўгага маўчання. Во ўжо заквенчыў, як посьлі вясельля. Рыкі Маг. ЗАКУРАНЬІ мн. Абшыўка з ворсам на кажуху. - У! Якія ш ў цябе добрыя закуряны! Сам такея зьдзелыў? Мхінічы Красн. ЗАКУТЫ ЧКА ж. Юшка, якую засоўваюць пасля выпальвання печы ці печкі. Закутый закутычку ды лажыся ны ліжанку - усіраўно зіма. Палі ў печы да грей плечы! Мхінічы Красн. ЗАЛЁТ м. Агароджа з бярвенняў. Піралес церас залёт i глядзіць - ну, што цібе нада? Нядашава Маг. ЗАЛІЦЬ ЗАЛІЎКАЙ словазл. Заправіць канапляным маслам (малаком). Раныны капусту квашыную накрышым, зальём заліўкуй i ядзім з бульбай. Вепрын Чэрык
Дадатковыя словы
загўн
2 👁